Яслі для Янкi

Першая беларуская група з`явіцца ў дзіцячым садкуАлена СІНЕВІЧТаццяна ЧЭРКЕСБацькі збіраюць аднадумцаў для стварэння беларускай групы ў дзіцячым садку. Да гэтай пары дзеці з беларускамоўных сем`яў гаварылі з выхавацелькамі па-руску, а дома – на роднай мове.

Бацькоўскі камітэт з 13 сем`яў звярнуўся ў гарадскі аддзел адукацыі за падтрымкай. Ідэя ўзнікла пасля таго, як хлопчыкі i дзяўчаткі пайшлі ў рускамоўны садок. Малеча перастала ўжываць беларускія словы.
– Я зразумеў, што атачэнне, у якім знаходзіцца дзіця, вельмі важнае, – распавядае арганізатар праекту, бацька двухгадовага Даніка і трохгадовага Мікіткі Ігар Кузьмініч. – Дзеці ўбачылі, што ў хаце трэба казаць «тата», а ў садку – «папа». Неабходна сацыяльнае асяроддзе, малеча павінна разумець, што ёсць кола людзей, якое  размаўляе па-беларуску, а есць тыя, хто ўжывае рускую мову.
Бацькі кожны год звяртаюцца з такой прапановай, але іх не так шмат, каб стварыць групы ў садках, таму ідэя пакуль не знайшла падтрымкі. Па адукацыйных нормах, для адкрыцця ясельнай групы неабходна 15 дзетак, на малодшую ў спісе павінна быць 20 чалавек.
Прадстаўнікі ініцыятыўнай групы лічаць, што ствараюць новыя магчымасці для дзяцей. Вырашыцца праблема сацыялізацыі, таму што дзіця атрымае нармальныя варункі для камунікацыі, знойдзе сяброў сярод падобных сабе па духу. Праз мову яны стануць больш канкурэнтназдольнымі.
Першы раз у першы клас?
На сёняшні дзень 13 дзетак гатовыя пайсці ў беларускую групу. Аксана Астроўская, маці чатырохгадовай Святланкі, упэўненая, што так будзе лепей для дачушкі, а потым і для малодшага Янкі.
Прадстаўнікі бацькоўскага камітэту ставяць перад сабой задачу надалей адкрыць беларускамоўны клас, а потым, быць можа, і вышэйшую навучальную установу. «Перад імі адкрыецца большая перспектыва, бо ўжо цяпер лягчэй паступіць ва універсітэт, здаўшы тэст па беларускай мове. Дзеці павінны клапаціцца не толькі пра сябе, але і пра свой народ, быць не только спажыўцамі, але і творцамі», – лічыць Ігар Кузьмініч.
Этнографический профиль поможет
Начальник отдела образования горисполкома Сергей Блажей не видит препятствий для организации белорусскоязычной группы. Планируется, что в нее войдут разновозрастные малыши (но с разницей в возрасте не более года), вероятно трех-четырех лет.  Скорее всего, группу создадут на базе детсада №54 или в яслях №84. Они уже имеют этнографический профиль. Здесь дети изучают обряды, народные танцы и участвуют в театрализованных  постановках на белорусском языке.
Единственная загвоздка состоит в том, что группы в детских садах обычно формируются в мае – июне. Будет ли новый набор в середине учебного года, зависит от свободных площадей в учебных заведениях.
– Если не получится это сделать в ближайшее время, наберем детей в следующем учебном году, – пояснил начальник городского отдела образования. Теперь в городе нет дошкольного учреждения, которое бы полностью работало на белорусском языке.

Хто жадае аддаць сваіх дзяцей у беларускую групу, звяртайцеся да Ігара Кузьмініча па тэлефонах:
8-029-868-98-82, 8-29-629-92-13.