епископ

Дарагія браты і сёстры! Сёння мы з вамі адзначаем свята прышэсця на зямлю Нашага Збавіцеля Іісуса Хрыста. Мы радуемся разам з пастухамі, якія прыйшлі да пячоры, каб пакланіцца Нованароджанаму Дзіцятку. Разам з ангеламі мы спяваем: «Слава ў вышніх Богу!» Таксама гэты дзень з’яўляецца радасным сямейным святам. Але важна, каб за мітуснёй падрыхтоўкі мы ўбачылі Таго, Хто «стаў чалавекам дзеля нас і дзеля нашага збаўлення».