У гарадзенскай гiмназii старым рэчам дадуць новае жыццё

Памяняцца адзеннем, кнiгамi i цацкамi запрашаюць гродзенцаў у гiмназiю № 6.

Фото: 3sektar.by

На «Вольны кiрмаш» можна прынесцi адзенне, абутак, кнiгi, цацкi, упрыгожваннi, сувенiры, прадметы iнтэр’ера i iншыя непатрэбныя ўжо рэчы. Галоўнае, каб яны былi чыстыя i ў добрым стане. Арганiзатары просяць не прыносiць аўдыё- i вiдэакасеты, або iншыя прадметы, якiя выйшлi з агульнага ўжытку. Уваход вольны. Плацiць за абмен не трэба. Можна пакiнуць шмат i нiчога не выбраць для сябе або нiчога не прынесцi, але нешта прыдбаць. Кiрмаш ладзяць сталыя навучэнцы з «Унiверсiтэту залатога веку». Яны прынясуць тое, што ствараюць на занятках: кошыкi i кветкi з папяровай лазы, бiжутэрыю з натуральных камянёў i бiсера. Адначасова у школьных кабiнетах адбудуцца бясплатныя майстар-класы па стварэннi прычосак, карэкцыi формы броваў, манiкюры, ароматэрапii, для дзяцей — па беларускай мове i рукадзеллi. Рэчы, якiя застануцца пасля кiрмаша, аддадуць навучэнцам гiмназii з шматдзетных сем’яў i студэнтам УЗВ, рассказала каардынатар «Вольнага кiрмашу» Варвара Злобiна.

Падзея: акцыя «Вольны кiрмаш»

Месца: гiмназiя № 6 на вулiцы Дзяржынскага, 102/3

Час: 12 сакавiка (11:00–16:00)