Четверг, 26 ноября
  • Погода в Гродно
  • 0
  • EUR3,0438
  • USD2,56
  • RUB (100)3,3894
TOP

На літатурную вечарыну ў Гродне чакаюць Дануту Бічэль-Загнетаву

У бібліятэцы імя Карскага прэзентуюць праваслаўны “Сінодзік”, а ў каталіцкай духоўнай семінарыі ладзяць літаратурную вечарыну.

Заўтра, 27 лютага, на другім паверсе (у зале паседжанняў) абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Карскага адбудзецца прэзентацыя кнігі Аляксандра Горнага “Сінодзік пацярпелых за веру і Царкву Хрыстовую ў Гродзенскай епархіі. ХХ стагоддзе”. У выданні сабраны жыццяпісы 91 святара Гродзенскай епархіі, якія сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій, загінулі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ці праследваліся польскімі ўладамі ў Заходняй Беларусі.

Акрамя біяграфічных дадзеных, у кнізе ёсць успаміны, дакументальныя матэрыялы і газетныя карэспандэнцыі, якія сведчаць пра пакутніцкі лёс духавенства і міран. Арганізатары прэзентацыі лічаць, што выданне зацікавіць гісторыкаў, краязнаўцаў, прыхадскіх святароў, ды і наогул усіх, хто цікавіцца гісторыяй праваслаўя на Беларусі. Пачатак а 17 гадзіне. 

А ў нядзелю, 2 сакавіка, у будынку Гродзенскай духоўнай семінарыі на вуліцы Парыжскай Камуны, 1 (у зале імя Яна Паўла ІІ) адбудзецца літаратурная вечарына “Вялікдзень з беларускай паэзіяй”. Плануецца, што ўдзел у ей прыме вядомая паэтка Данута Бічэль. Падчас імпрэзы будзе спяваць дыяцэзіяльны хор Cantate Domino, прагучаць вершы, адбудзецца выстава серыі сучасных паштовак, якія можна будзе набыць і пабачыць гістарычныя – з фондаў Гродзенскага дзяржаўнаяга музея гісторыі рэлігіі. На вечарыне, якая пачнецца а 18 гадзіне, будуць прысутнічаць біскупы Аляксандр Кашкевіч і Юзаф Станеўскі.

Самое читаемое