Чэмпиянат Еўропы па міні-футболе сярод ксяндзоў пройдзе ў Гродзенскай вобласці
Каталіцкія ксяндзы збяруцца ў Лідзе, каб згуляць у міні-футбол. Беларусь прыме ў сябе VIII Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў з 24 па 28 лютага.
Па словах віцэ-канцлера Гродзенскай рымска-каталіцкай курыі ксяндза Антонія Грэмзы, беларускія святары возьмуць удзел у чэмпіянаце па футзале ў трэці раз. Цікава, што сярод ксяндзоў-футбалістаў будзе і адзін біскуп з Румыніі. Агулам удзел у спаборніцтвах прымуць каля 170 святароў з 13 краін — Пaртугаліі, Аўстрыі, Румыніі, Босніі і Герцагавіны, Польшчы, Украіны, Славеніі, Харватыі, Славакіі, Венгрыі, Чарнагорыі, Казахстану і Беларусі.
Ліду абралі для правядзення чэпміянату, бо з усіх гарадоў Беларусі тут найлепшыя ўмовы для правядзення міні-футбола. Гуляць каманды будуць у спартыўна-аздараўленчым комплексе «Алімпія» і ў Лядовым палацы, дзе на арэну пакладуць адмысловы насціл для гульні.
Акрамя спартовай праграмы святары з-за мяжы пазнаёмяцца з культурай Беларусі, наведаюць з экскурсіяй Мір і Несвіж.
Каляндар VIII Чэмпіянату Еўропы па міні-футболе сярод святароў
25 лютага (аўторак)
ГРУПА «А» (Лядовы палац): Польшча, Пaртугалія, Аўстрыя
ГРУПА «В» (Лядовы палац): Боснія і Герцагавіна, Румынія, Славенія
12.00. Цырымонія адкрыцця
13.00. Польшча — Партугалія
13.30. Боснія і Герцагавіна — Славенія
14.00. Польшча — Аўстрыя
14.30. Боснія і Герцагавіна — Румынія
15.00. Партугалія — Аўстрыя
15.30. Славенія — Румынія
16.00. A1 — B2
16.30. B1 — A2
17.00. A3 — B3
17.30. Прайграўшы A1/B2 — прайграўшы B1/A2
26 лютага (серада)
ГРУПА «С» (спарткомплекс «Алімпія»): Славакія, Венгрыя, Украіна, Казахстан
ГРУПА «D» (спарткомплекс «Алімпія»): Харватыя, Беларусь, Чарнагорыя
13.00. Славакія — Венгрыя
13.30. Украіна — Казахстан
14.00. Чарнагорыя — Беларусь
14.30. Славакія — Украіна
15.00. Венгрыя — Казахстан
15.30. Беларусь — Харватыя
16.00. Славакія — Казахстан
16.30. Харватыя — Чарнагорыя
17.00. Венгрыя — Украіна
17.30. C1 — D2
18.00. D1 — C2
18.30. C3 — D3
19.00. Прайграўшы C1/D2 — прайграўшы D1/C2
19.30. С4 — D3
27 лютага (чацвер)
13.00. Матч за 11-е месца
13.30. Матч за 9-е месца
14.00. Матч за 7-е месца
14.30. Паўфінал. A1/B2 — D1/C2
15.30. Паўфінал. B1/A2 — C1/D2
16.30. Матч за 5-е месца
17.00. Матч за 3-е месца
18.00. Фінал
18.45. Цырымонія закрыцця і ўзнагароджання
Працягласць матчаў — 2 тайма па 10 хвілін. Паўфінальные матчы, матч за трэцяе месца і фінал будуць проходзіць у фармаце 2 тайма па 20 хвілін.