У транспарце запусцяць рэкламу беларускамоўных класаў

У панядзелак пачаўся прыём заяў ад бацькоў на навучанне дзяцей ў школах. Наталля Кісель з бацькоўскага камітэту  спадзяецца, што ў гэтым годзе з’явіцца больш жадаючых аддаць маленства ў беларускамоўныя групы ў садках альбо на навучанне па-беларуску ў школе.

Да таго, як паведамляе кіраўнік аддзела адукацыі Гродзенскага гарвыканкама Сяргей Ламека, сёлета нават замовяць гукавую рэкламу беларускамоўнага навучанная ў гарадскім транспарце. Магчыма, будзе і бягучы радок на гэтую тэму на тэлебачанні.

 

У мінулым годзе ў Ленінскім раёне Гродна ў дзіцячым садку №45 была створана беларускамоўная рознаўзроставая група. Цяпер там 12 выхаванцаў. Досвед навучання на матчынай мове ў Гродне маюць дзве школы: СШ №32 (Ленінскі раён), СШ №34 (Кастрычніцкі раён).

 

Чытайце таксама:

Как в Гродно отмечают день родного языка?

Гарадзенцаў навучаць пісаць па-беларуску

Роднай мове пачалі вучыць з маленства