Гарадзенцаў запрашаюць прайсцi шляхамi Васiля Быкава

Напрацягу трох дзён у Гродне будут праводзіць экскурсіі для ўсiх ахвотных. Фэст экскурсаводаў, прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, пройдзе 19-21 красавіка.

У праграме – вандроўка па занёманскаму фарштату, экскурсii «Гродзенскімі шляхамі Васiля Быкава», «На крок ад заўтра: падзеі верасня 1939 года ў гісторыі Гародні» ды iншыя цiкавыя маршруты.  

У гэтым годзе таксама запланавана наведванне храмаў розных канфесій горада.
— У Гродна шмат храмаў, многiя з іх гарадзенцы не наведваюць, таму экскурсіі будуць нагодай прыйсці і паглядзець, – кажа каардынатар фэста Таццяна Касатая. – Экскурсантаў звычайна цікавіць не толькі архітэктурныя і мастацкія каштоўнасці, але і жыцце храма, пра якое лепш распавядуць святары, якія праводзяць там службы.

На экскурсii запрашаюць усiх гарадзенцаў, удзел бясплатны.

 Час, месца пачатку

 Экскурсавод

 Экскурсія па касцёлу Звествання Маці Божай і былому брыгіцкаму манастыру

 19 красавіка, 15.00,
Касцёл Звествання Маці Божай на вул. К.Маркса

 Прадстаўнік касцёла

 Анімаваная экскурсія для дзяцей дзіцячага дома
Маршрут: Савецкая пл. – вул. Замкавая – Замкавая гара – тэрыторыя Новага замка

 19 красавіка, 16.30

 Таццяна Касатая

 Старыя гродзенскія могілкі
Тэрыторыя могілак на вул. Антонава

 19 красавіка, 19.00, уваход на тэрыторыю праваслаўных могілак з боку вул. Антонава

 Ігар Ламека

 Экскурсія па сінагоге

 20 красавіка, 11.00, каля сінагогі на вул. Вялікая Траецкая

 Экскурсія ад турфірмы 
“Мерцана”

 На крок ад заўтра: падзеі верасня 1939 года ў гісторыі Гародні.

 20 красавіка, 13.00, каля мемарыяльнага знака Р.Гарнавых (Стары мост)

 Ігар Ламека

 З гісторы гродзенскай чыгункі

 20 красавіка, 15.00, каля водацяжных вежаў Кася і Бася (вул. Свярдлова)

 Экскурсія ад турфірмы 
“Мерцана”

 Шэдэўр беларускай архітэктуры – Каложская царква

 20 красавіка, 16.00, каля царквы Св. Барыса і Глеба, Каложскі парк

 Прадстаўнік царквы

 Гародня маргінальная ў пачатку ХХ ст.

 20 красавіка, 18.00, каля Драмтэатра

 Сяргей Раманаў

 Экскурсія па Свята-Уладзімірскай царкве

 21 красавіка, 12.00, вул. Перамогі, 5

 Прадстаўнік царквы

 Вандроўка па занёманскаму фарштату

 21 красавіка, 13.15, каля ўваходу ў Францішканскі касцёл на вул. Агародная

 Таццяна Касатая

 Гродзенскімі шляхамі В.Быкава

 21 красавіка, 14.30, каля помніка В.Д. Сакалоўскаму (вул. Савецкая, 6)

 Ігар Ламека

 З гісторыі грэка-каталіцкай царквы ў Гродна

 21 красавіка, 16.00, вул. Гараднічанская, 32

 Прадстаўнік касцёла

 Кінатэатральная Гародня

 21 красавіка, 18.00, каля Драмтэатра

 Экскурсія ад турфірмы 
“Мерцана”

 

Чытайце таксама:

На фестивале уличного искусства гродненцы увидят неоновое шоу и театр огня (программа)

Iнтэрактыўную мапу гiстарычных помнiкаў зробiць гарадзенская моладзь