Расклад асвячэння страваў на Велiкодны стол i ўрачыстых набажэнстваў у каcцёлах Гродна

Паводле традыцыі ў Вялікую Суботу адбываецца асвячэнне страваў на Велікодны стол. Прапануем расклад асвячэння страваў у Гродзенскім Катэдральным Касцёле імя Францішка Ксаверыя, які знаходзіцца на плошчы Савецкай.

Першае асвячэнне ежы адбудзецца ў 8 гадзін раніцы і будзе праходзіць кожныя паўгадзіны да 18.00. Непасрэдна пасля заканчэння вігілійнай св. Імшы вернікі таксама будуць мець магчымасць асвяціць ежу на святочны стол.

 

Расклад рэзурэкцый на Вялiкдзень у парафiях Гродна

Парафія св. Францішка Ксаверыя (катэдральны) – 7.00 у нядзелю 31.03

Парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) – 22.00 у суботу 30.03

Парафія Звеставання НПМ (пабрыгіцкі) – 6.00 у нядзелю 31.03

Парафія Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі) – 7.00 у нядзелю 31.03

Парафія Божай Міласэрнасці (Вішнявец) – 6.30 у нядзелю 31.03

Парафія Маці Божай Анёльскай (францішканскі) – 7.00 у нядзелю 31.03

Парафія НПМ Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (Аўгустовак) – 6.30 у нядзелю 31.03

Парафія Беззаганнага Зачацця НПМ (Паўднёвы) – 7.00 у нядзелю 31.03

Парафія св. Юзафа (вул. Сухамбаева) – 6.00 у нядзелю 31.03

Парафія Гродна – Найсвяцейшага Збавіцеля і Усіх Святых — 6.00 у нядзелю 31.03

Парафія Св. Роха (Гродна-Грандзічы) — 7.30 у нядзелю 31.03