Воскресенье, 18 апреля
  • Погода в Гродно
  • 7
  • EUR3,1082
  • USD2,5965
  • RUB (100)3,4363
TOP

У гэтым годзе праваслаўныя будуць святкаваць Масленіцу з 11 па 17 сакавіка

Масленіца, або провады зімы, прыйшла да нас з паганскай культуры. Пра гэта сведчыць не толькі абрадавае спальванне саламянай лялькі, але і галоўны сімвал Масленіцы — румяны блін, які сімвалізуе вясновае сонца. Масленіца святкуецца на працягу тыдня і называецца «шырокай».

З даўніх часоў яе святкавали з асаблівым размахам, не скупіліся на багатыя стравы і весялосць. Ва ўсіх кутках краіны ў масленічны тыдзень ладзяць народныя гулянні, водзяць карагоды і, што самае важнае, пякуць бліны.

 

— Масленіца — гэта тыдзень перад Вялікім пастом, падчас якога не ядуць мяса, але ўжываюць малочныя прадукты. Абрадавыя стравы тыдня — масла, тварог і сыр. Гэта «апошняя» магчымасць пагуляць, паспяваць і патанцаваць, таму людзі карыстаюцца кожным моманта, — кажа этнограф Сяргей Выскварка.
Масленіца багатая на абрады. У вёсках у масленічны тыдзень жанчыны вітаюць  «маладуху» — дзяўчыну, што пабралася шлюбам у бягучым годзе. Яна выходзіць на вуліцу з пачастункамі, а ёй спяваюць «маладая … выйдзі на вулку, вынесь сыра — родзіш сына, вынесь мачку (маку) — родзіш дачку». Жадаюць ёй дабрабыту, а яна частуе ўсіх мёдам і сырам.

Яшчэ адзін з абрадаў, што застаўся ад нашых бабуль, — «Калодка». Бярозавае паленца ўпрыгожвалі стужкамі і хадзілі з ім па сялу. Калі па дарозе сустракалі нежанатага дарослага хлопца, накідвалі на яго вяроўку і прымушалі насіць калодку. У іншых месцах «калодку» абавязаныя былі насіць на працягу ўсяго масленічнага тыдня. Гэта лічылася своеасаблівым пакараннем за ўхіленне ад стварэння сям’і.

У нядзелю з заходам сонца спальвалі на вогнішчы старыя рэчы і пудзіла як увасабленне марознага часу. Сям’я збіралася разам на бліны і праводзіла абрад даравання, падчас якога прасілі адзін у аднаго прабачэння.

 

Чытайце таксама:

Масленица в Гродно: как прошли проводы зимы

Гродненский художник представил женщин в образах ангелов и демонов

В кадре — «Ляпис Трубецкой»

Самое читаемое