Шалкевiч прэзентаваў кнiгу

Лялечны тэатр не змог змясціць усіх жадаючых, што прыйшлі на канцэртную прэзентацыю новай кнігі «Мястэчка G… і ваколіцы» вядомага актора і барда Віктара Шалкевіча.

Фота: http://belapan.com

Музычную кампанію на сцэне яму склалі гітарыст Юры Хілавец і кантрабасіст Эрык Арлоў, музыкі Купалаўскага тэатра, якія задзейнічаныя ў новай сумеснай пастаноўцы Мікалая Пінігіна ды Віктара Шалкевіча «Местачковае кабарэ».

 

Кніга была напісана ў горадзе Вісбі. Аўтар кожную раніцу прачынаўся а 7 гадзіне і ўзгадваў цікавыя падзеі, сведкам якіх станавіўся ў маленькім правінцыйным мястэчку, што было сталіцай магутнай дзяржавы і якое мае вялікую гісторыю. За вокнамі мора, па якім ходзяць велізарныя караблі. Гэта ўсё забаўка, бо горад маленькі, як Ваўкавыск.

— «Мястэчка G… і ваколіцы» пабачыў свет ў 2012 годзе і чакаў свайго часу, пакуль адрамантуюць тэатр. Тэатр Тызензаўза — гэта сімвалічнае месца, бо многія рэчы і падзеі, апісаныя ў кнізе, адбываліся менавіта тут, — кажа аўтар.

Музыкі адзначылі, што гарадзенскі канцэрт атрымаўся лепшым. Па-першае, ён — акустычны. Лялечны тэатр — гэта месца, дзе ўсё відаць і чуваць. Другая прычына — канцэрт для гарадзенцаў і пра гарадзенцаў.

— Калі распавядаеш пра Фарны касцёл, яны добра ўяўляюць, пра што я кажу, бо бачаць яго кожны дзень. Гэта зусім іншае ўспрыняцце ў адрозненні ад жыхароў Мінску, якія не былі, не бачылі, не памятаюць…

У творчага чалавека заўсёды нешта «выношваецца» ў галаве. Па словах творцы, ёсць задума напісаць кнігу з назвай «Кароткая гісторыя беларускага народа», версія, якую аўтар пачуў ад школьнага вартаўніка. Але, магчыма, гэта і жарт — у гэтым і ёсць Віктар Шалкевіч.

 

Чытайце таксама:

Гродненец открыл частный выставочный зал

Гродненский ученый съездил за премией в Иран

Главный милиционер области будет ездить по Гродно на велосипеде