Пара гарадзенцаў прыдумала сваю «Мафію»

Прэзентацыя першай беларускай настольнай гульні «Паўстанцы» адбудзецца ў апошні дзень зімы, а 18-й гадзіне.

 

Гульня–мадэляванне паўстання 1863 года пабудавана на зносінах між людзьмі, абмеркаваннях і выказваннях сваёй пазіцыі. Некаторымі момантамі нагадвае вядомую ўсім «Мафію». Удзельнікі дзеляцца на тры каманды: паўстанцаў — рэальных гістарычных асоб, вайскоўцаў, якія з імі змагаліся, і мірных жыхароў з надуманай біяграфіяй. Такім чынам, удзельнікі могуць не толькі паглыбіцца ў атмасферу таго часу, але і паўплываць на ход паўстання: падманваць, блытаць прысутных і бязлітасна забіваць суперніка. У гульні могуць браць удзел ад 6 да 20 чалавек.

Прыдумала такую забаўку пара гарадзенцаў, аматараў розных гульняў.
— Неяк мы абшукалі весь Інтэрнет, але нічога беларускамоўнага так і не знайшлі, таму ідэя з’явілася сама собой, — кажа адзін са стваральнікаў Антон Янкоўскі. — Зараз у распрацоўцы яшчэ парачка гульняў, і галоўная іх адметнасць — беларуская мова.

«Паўстанцы» вельмі кампактная гульня. Гэта тры калодцы карт, якія складаюцца ў ільняны ці скураны чахол.

Правілы распавядуць на імпрэзе 28 лютага ў мастацкай галерэі «Крыга». Тут жа можна будзе прыверыць сваі здольнасці.

 

Чытайце таксама:

Шалкевiч прэзентаваў кнiгу