Дзiцячы хоспiс ладзiць калядныя цуды

Грамадска-дабрачынная арганізацыя «Гродзенскі дзіцячы хоспіс» ладзіць свята «Цуд Калядны», у межах якога пройдуць выставы-продажы вырабаў дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. На працягу месяца дзеці пры дапамозе сваіх бацькоў і валанцёраў рыхтавалі віншавальныя паштоўкі, калядныя дрэвы ды вянкі, анёлкаў ды снегавікоў, а на заробленыя ад продажу грошы мараць патрапіць на экскурсію ў Вільню.

Фота Юлii Катаржынскай

Такія выставы запланаваны ў найбольш ажыўленных месцах горада і на прадпрыемствах. Першая прэзентацыя адбудзецца 2 снежня на канцэрце ў Музеі гісторыі рэлігіі.

— Мы хочам паказаць грамадству, што дзеці з інваліднасцю таленавітыя і іх праца можа быць запатрабавана. Між іншым хочам прыцягнуць увагу да праблем сем’яў, у якіх ёсць такія дзеці, і нагадаць, што яны з’яўляюцца раўнапраўнымі грамадзянамі нашай краіны, — кажа дырэктар грамадска-дабрачыннай арганізацыі «Гродзенскі дзіцячы хоспіс» Вольга Шульга.

На канцэрце арганізатары абяцаюць добры настрой і сюрпрызы. Вы сможаце набыць для сябе і сваіх родных калядныя падарункі, убачыць творчыя нумары, падрыхтаваныя самімі дзеткамі, і на крок наблізіць здзяйсненне іх мар.

 

Чытайце таксама:

LITESOUND и Open Space выступили в Гродно, чтобы помочь больным детям

В Гродно незрячие стали сами делать себе электронные книги

Гродненцы с ограниченными возможностями представят свои работы на международном фестивале в Польше