У госці да Зоські Верас

З нагоды святкавання 120-годдзя з дня нараджэння знакамітай паэткі Зоські Верас Гродзенскі музей Максіма Багдановіча запрашае ўсіх на свята.

Імпрэза адбудзецца 4 кастрычніка а 18-й гадзіне ў Гродзенскай выставачнай зале. У межах мерапрыемства будзе прадстаўлена дакументальная стужка «Зоська Верас» вытворчасці кінастудыі «Беларусьфільм», а таксама літаратурна-драматычная кампазіцыя «Думкі», створаная на аснове ліставання Зоські Верас з адметнымі дзеячамі культуры таго часу, мемуарных запісаў і непасрэдна творчасці паэткі. Адбудзецца сутрэча са стваральнікам гурта «Дударыкі» Яўгенам Петрашэвічам, прафесарам Аляксеем Пяткевічам, краязнаўцай Алесем Госцевым, якія асабіста ведалі паэтку.