Матчыну мову будуць вучыць з маленства

Упершыню ў рускамоўным дзіцячым садку павінна з’явіцца беларуская група.

Яна адчыняецца на базе дзіцячага садка №45 на вуліцы Сухамбаева, 5 у Гродне. Мерапрыемства запланавана на панядзелак, 3 верасня. Па словах метадыста аддзела адукацыі  адміністрацыі Ленінскага раёна Наталлі Рэкець, у беларускамоўную групу будуць прымаць дзетак ва ўзросце ад 2 да 4 гадоў. Праўда, вучыць матчынай мове сваіх дзяцей у садку пажадалі пакуль
9 бацькоў, але ўсе астатнія яшчэ могуць прынесці заявы ў аддзел адукацыі на Савецкую вуліцу, 14, кабінет 253. Або патэлефанаваць па нумары
74-07-85.