Святло душы Надзеі Пальчынскай

Выстава «Мой райскi сад» адчыняецца ў музеі гісторыі рэлігіі 14 чэрвеня.

Яе аўтар — майстар-аматар Надзея Пальчынская. Надзея — інвалід I групы з дзяцінства. Два гады таму яе пад сваю апеку ўзяло моладзевае  Свята-Уладзімірскае брацтва, якое і прапанавала арганізаваць выставу ў музеі.
На выставе будуць прадстаўлены мастацкія вырабы з бісера. Кветкі, цуда-дрэвы, што вырабляе дзяўчына, паказваюць прыгажосць прыроды і адлюстроўваюць святло яе душы і вялікую любоў да жыцця.
Выстава будзе дзейнічаць у музеі да канца верасня.