Четверг, 3 декабря
  • Погода в Гродно
  • -1
  • EUR3,1249
  • USD2,5881
  • RUB (100)3,4247
TOP

Хакеісты перамаглі з буйным лікам

У першай хатняй сустречы «Нёман» забіў Магілеву ажно 10 шайбаў.

Амаль дзве тысячы заўзятараў хакея сталі сведкамі першай перамогі «Нёмана» на роднай арэне. Каманда Дзмітрыя Краўчанкі ўпэўнена пачала гульню, забіўшы сапернікам чатыры галы ў першым перыядзе. У астатні час матчу свята прыгожых галоў працягвалася. Усе, на што былі здольнымі госці —  на гол прэстыжу. Хет-трык на свой рахунак запісаў Аляксей Круцікаў, дзве шайбы закінуў Андрэй Глебаў. Гульня азмрочылася траўмай брамніка Сяргея Шабанава, у якого на скамейцы запасных трапіла шайба.
Дзмітрый Краўчанка:
— Гэтая гульня — апраўданне паразе ў Ліепаі. Галоўнае, каб каманда працягвала забіваць на працягу ўсёй сустрэчы. Крыўдна, што сезон толькі пачынаецца, а ў нас шмат траўмаў.

Самое читаемое