Среда, 18 мая
  • Погода в Гродно
  • 6
  • EUR2,6299
  • USD2,515
  • RUB (100)3,9596
TOP

Два беларускіх класа ў Гродне

Упершыню за апошнія 10 год ў Гродне плануюць адкрыць два беларускамоўных класа. Мінулагодняе свята 1 верасня толькі адна першакласніца адзначыла на роднай мове.

У чацвер Святлана Астроўская пойдзе ўжо ў другі клас, а яе малодшы брат Ян — у першы. У сям’і Астроўскіх ужо двое дзетак будуць навучацца па-беларуску.
Дырэктар СШ №32 Мікалай Байко, куды Святлана і Ян прыйдуць 1 верасня, паведаміў, што ў беларускамоўны клас у гэтую навучальную установу будуць ездзіць дзеці з Ленінскага раёна горада. Адпаведна СШ №34 запрашае першакласнікаў з Кастрычніцкага раёна.
Старшыня Гродзенскага аддзялення РГА «Таварыства беларускай школы» Таццяна Канопкіна лічыць, што агітацыі грамадскіх арганізацый зараз малавата. Беларускамоўныя класы варта зрабіць прэстыжнымі.
Прадстаўнік бацькоўскага камітэта па адкрыцці беларускага класса Аксана Астроўская упэўнена, што для папулярызацыі ідэі беларускамоўнага навучання неабходна «перакласці» на родную мову і вышейшую адукацыю: «Тады бацькі  ўбачаць перспектыву для сваіх дзяцей і на будучае».

Самое читаемое