Четверг, 1 декабря
  • Погода в Гродно
  • -7
  • USD2,4325
  • EURO2,5028
  • RUB (100)3,9862
TOP

Будзем з мовай

Гарадзенцаў запрашаюць на дыктоўку.

У нядзелю, 20 сакавіка, а 12 гадзіне на Будзёнага, 48а–100 пройдзе Чацвёртая агульнанацыянальная дыктоўка.

Для Віктара Шалкевіча агульнанацыянальная дыктоўка – гэта нагода яшчэ раз сабрацца разам, убачыць, наколькі нас шмат, і праверыць свае здольнасці ў беларускай мове. Ён кажа, што пісаць дыктоўкі важна, каб падтрымліваць родную мову. «Не трэба баяцца пісаць, — дае параду музыка, — трэба толькі ўважліва слухаць чалавека, які будзе дыктаваць. Мы ўсе вучыліся ў школе і ведаем, што інтанацыяй можна падкрэсліць любыя цяжкія моманты».
Агульнацыянальную дыктоўку  праводзяць ў многіх населеных пунктах Беларусі і іншых краін. Летась яе пісалі ў Літве, Італіі, на швецкім востраве Готланд, у Варшаве, Празе, у Аўстраліі, Канадзе і ЗША.