Пiлiгрымы ў Тракелях

Каранацыя абраза Маці Божай Тракельскай адбылася 5 ліпеня у Тракелях Воранаўскага раёна.

Тысячы пілігрымаў з Беларусі, Літвы і Польшчы з’ехаліся пагля-дзець на відовішча. Гэта ўжо трэцяя ўрачыстасць каранацыі за 18 гадоў існавання дыяцэзіі.  У 2009 годзе Гродзенская дыяцэзія атрымала з Рыма ад Святога Айца Бенядзiкта 16 прывілей на ўскладанне кароны на славуты абраз Божай Маці.