Пять чудес

«Вечёрка» зовет в увлекательное путешествие по Гродненской областиВ проекте «Пять чудес» мы рассказываем о достопримечательностях Гродненской области. Самые интересные из них предлагаем выбрать вам, дорогие читатели. Голосуйте – и, если вы подписчик газеты, увидите пять чудес Гродненщины своими глазами!Для этого определили пять категорий: замки, дворцы, парки, церкви, костелы – и в каждой представим по семь, на наш взгляд, наиболее привлекательных объектов. Читайте в четвертой части о церквях. Если не успели оценить замки,  дворцы и парки – у вас есть шанс высказать свое мнение и попасть в экскурсионную группу. По результатам пяти выпусков определится рейтинг достопримечательностей. На его основании составим туристический маршрут. Телефонное голосование в минувшую пятницу выдвинуло вперед имение Радзивилки на Августовском канале . За Большое Можейково голосовали те, кто прочитал в «Вечёрке» о квадратной планировке регулярного парка и очень этому удивился. На третьем месте – Щорсы.О замках читайте в «ВГ» №21 от 21 мая, о дворцах в №22 от  28 мая. О парках – в №23 от 4 июня.Как голосовать? Звоните в пятницу, 13 июня, с 13 до 14 часов, по телефону 77-23-78, или голосуйте на сайте «Вечёрки» vgr.by.

Сынкавічы
Самым старым з мураваных храмаў абарончага тыпу з’яўляецца Сынкавіцкая Мікалаеўская царква (Зэльвенскі раён). Дакладны час збудавання невядомы, але агульная гатычная канструкцыя і зорчатае скляпенне падказвае даследчыкам, што гэта, хутчэй за ўсё, канец XV – пачатак XVI стагоддзя. Гэта адначасова і храм, і замак. Чатыры вежы, размешчаныя па вуглах будынка, маюць тры ярусы байніц рознага памеру. Ніжні шэраг разлічаны на абстрэл бліжэйшых падыходаў да сцен будынка. У сярэдзіне вежаў лесвіцы, якія калісьці вялі да байніц, размешчаных у франтоне і на паддашку.  Верхняя частка ўсіх сцен ахоплена аркатурай. Паміж аркамі – круглыя байніцы. Уверсе, па-над байнічнымі праёмамі, зроблены круглыя назіральныя адтуліны, што дазваляла абаронцам сачыць за дзеяннямі праціўніка і весці агонь на далёкую адлегласць.  Сынкавіцкі храм па сваіх архітэктурных вартасцях стаіць на ўзроўні помнікаў сусветнага значэння. Будынак на дзіва гарманічна ўвабраў у сябе стылёвыя рысы позняй готыкі і рэнесансу. Выгляд царквы з цягам часу застаўся амаль нязменным.

Турэц
Напрыканцы XIX стагоддзя на Беларусі пабудавана даволі шмат праваслаўных цэркваў з бутавага каменю. Гэта калі валуны, сабраныя з палёў, раскалывалі на дзве часткі, і «рваным» бокам аздаблялі сцены. Няроўныя швы паміж валунамі запаўняліся адколамі меншых памераў. Робяць такія і зараз, але ж не так акуратна і густоўна. З усіх мы абралі Пакроўскую царкву ў вёсцы Турэц, што па дарозе ў Мір, бо яна надзвычай зграбная, прапарцыянальная і цікава размалявана.


Дубна

Мікалаеўская царква ў вёсцы Дубна Мастоўскага раёна – ці то памылка чыноўніка, ці то сапраўды царскі падарунак правінцыі. Велізарны аб’ём, які відаць здалёк. Пяць аграмадных купалаў, якасны тынк, фрэскі прафесійных мастакоў. Міжволі даводзіць да думкі, што гэты храм павінен стаяць на вядомым месцы або ў вялікім горадзе.

Мураванка
Яшчэ адзін храм абарончага тыпу, вядомы як Маламажэйкаўскі, ці «Мураванка», стаіць на паўднёвым ускрайку пасёлка і чыгуначнай станцыі Скрыбаўцы Шчучынскага раёна за тры кіламетры ад вёскі Маламажэйкава. Над будынкам высокі двухсхільны дах, на кожным рагу храма – цыліндрычныя абарончыя вежы. Уражанне такое, нібы сцены царквы паступова перарастаюць у іх. У вежах вінтавыя лесвіцы, якія вялі да абодвух ярусаў байніц, а таксама да байніц баявой галерыі паддашку. Унутры адзіная апсіда займае ўсю шырыню храма і ўспрымаецца як арганічны працяг залы. Як і вежы мірскага замка, гэты храм сваім спалучэннем белага арнамента ніш на чырвоным тле неатынкаваных сценаў сведчыць аб унікальнасці стылю айчынай готыкі. За час свайго існавання «Мураванка» неаднойчы цярпела розныя выпрабаванні. У 1656 годзе падчас руска-польскай вайны была моцна пашкоджана. У 1706-м войскі Карла XII па дарозе праз Жалудок да Палтавы паводле ягонага загаду абстралялі замак-царкву, якая ўразіла яго сваім незвычайным выглядам. Пакуль яго аднавілі, прайшло больш за сто гадоў. Наступны рамонт (1871–72) змяніў першапачатковае аблічча будынка. Заходнія вежы ўзнялі на цэлы сажань і ў адной з іх зрабілі званіцу. Ва ўсходніх вежах лесвіц ужо не было. З невялікімі зменамі «Мураванка» захавалася да нашых дзён.

Навагрудак

Барысаглебская царква – помнік архітэктуры XII–XVII стагоддзяў. Спачатку быў узведзены храм, падмуркі якога знойдзены археолагамі. Ён быў распісаны фрэскамі і графіці, падлога выкладзена з рознакаляровых маёлікавых плітак рознай формы, меліся галаснікі. У XIV стагоддзі пры храме існаваў праваслаўны мужчынскі манастыр, з 1628 года – манастыр базыльянаў і рэзідэнцыя ўніяцкіх мітрапалітаў Рэчы Паспалітай, з 1839 – праваслаўная царква. Гэты ўнікальны храм у стылі готыкі з арыгінальным малюнкам на скляпеннях і мурах, з рытмам стральчастых арачак і вокнаў, з шматграннымі контрфорсамі. У XVII стагоддзі да паўднёвай вежы прыбудавана званіца, што надало галоўнаму фасаду і агульнай кампазіцыі асіметрыю. Дах накрыты зялёнай і карычневай паліванай дахоўкай, а ўнутры зроблена ўзорыстая падлога з шасцігранных, квадратных і ромбападобных плітак.

Жыровічы
Мястэчка Жыровічы існуе дзякуючы адной цудоўнай падзеі – цудатворнаму з’яўленню Маці Божай. На тутэйшых заліўных лугах ракі Шчара (глеба тлустая, выпасы багатыя, таму менавіта тут «жыравала» быдла, адсюль і паходзіць назва Жыровічы) хлопчыкі пасвілі статак. А калі прыселі адпачыць пад грушай, убачылі ззянне у выглядзе сілуэту жанчыны. Пасля на гэтым месцы засталася нерукатворная ікона, а з-пад грушы стала біць крыніца з гаючай вадой. Вестка аб гэтай падзеі распаўсюдзілася далёка. Ікона лічылася цудатворнай і на ахвяраванні паломнікаў хутка будаваўся манастыр, вакол якога расло мястэчка. Ён быў драўляны, таму вялікі пажар 1655 года знішчыў усе пабудовы. Дарэчы, ікона Жыровіцкай Божай Маці – гэта сілуэт на камені, велічынёй з медальён. Даследванні вучоных даказалі, што абрысы Маці Божай не маглі быць створаны чалавекам. Калі верыць матэрыялістам, гэта цуд прыроды. Сярод попелу і вуголля людзі шукалі цудатворны абраз, але не знайшлі. І тады недалёка ад першага месца адбылося другое яўленне Маці Божай. На валуне, дзе па словах дзяцей, якія вярталіся са школы, стаяла ў ззянні незнаёмая ім жанчына, потым убачылі не толькі страчаную ікону, але і выціснутыя ў камні адбіткі стапы і далоні. У канцы XVII стагоддзя ўніяцкі ордэн братоў базыльянаў пабудаваў ў Жыровічах грандыёзны храмавы комплекс. На месцы першага з’яўлення паўстае Успенскі сабор, пад алтарнай часткай якога і цяпер бруіцца крынічка. А на месцы другога з’яўлення знаходзіцца цяпер Яўленская царква. На самым высокім узгорку, дзе раней былі могілкі, узвышаецца Крыжаўздвіжанскі храм. Гэтыя дзве царквы захавалі стыль барока сярэдзіны XVIII стагоддзя, як і трохпавярховы жылы корпус манастыра базыльянаў. Цяпер у гэтым будынку знаходзіцца Мінская духоўная семінарыя. У комплексе ўсяго чатыры царквы. Мы не назвалі яшчэ адну: з правага боку да Успенскага сабора прымыкае будынак з невялікай «макаўкай» наверсе. Гэта зімовая Мікалаеўская царква, адзіны «цёплы» храм у манастыры (зімой манахі моляцца менавіта тут).

Ганчары
Петрапаўлаўская царква – помнік народнага драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 1774 годзе, у 1887-м з’явіліся іканастас, прастол, па-новаму выклалі падлогу і аббілі апсіду дошкамі. Унутраная прастора падзелена на тры нефы трыма парамі слупоў. Шырэйшы з іх, цэнтральны, перакрыты кілепадобным (бочкавым) скляпеннем, бакавыя – плоскай столлю. Гэта на Палессі драўляных цэркваў XVIII стагоддзя шмат, а ў нас толькі дзве – у Жыдомлі і Ганчарах.