Пять чудес

«Вечёрка» зовет в увлекательное путешествие по Гродненской областиТелефонное голосование в минувшую пятницу выдвинуло вперед дворцово-парковый комплекс в Святске. За него отдали свои предпочтения, кроме других звонивших, семья Поляковых. Больше всего они запомнили  само строение и великолепную систему водоемов. «Мне кажется, его еще можно спасти, если приложить руки», – надеется Александр Поляков. Кстати, на втором месте по популярности находится Головичполе. Его поддержали земляки из этого района.Читайте в третьей части о парках. Если не успели оценить замки и дворцы – у вас есть шанс высказать свое мнение и попасть в экскурсионную группу. По результатам пяти выпусков определится рейтинг достопримечательностей. На его основании составим маршрут, по которому «Вечёрка» и проедет с вами. Голосуйте – и, если вы подписчик газеты, увидите пять чудес Гродненщины своими глазами!Как голосовать? Звоните в пятницу, 6 июня, с 13 до 14 часов, по телефону 77-23-78 или голосуйте на сайте «Вечёрки» vgr.by.

Шчорсы
Найбольш ранняе ўпамінанне аб маёнтку звязана з заснаваннем тут каля 1265 года князем Войшалкам Лаўрышаўскага манастыра. У канцы XVIII стагоддзя шчорсаўскі маёнтак стаў адным з самых буйных у Вялікім княстве Літоўскім. Іаахім Літавор Храптовіч засноўвае ў 1770-ыя гады палацава-паркавы ансамбль. Праект замовіў італьянскаму дойліду Дж. Сака, інтэр’еры выконваў Карла Спампані, будаўнічымі работамі кіраваў Я. Габрыэль. Верхні паверх папярочнага купальнага корпуса займала бібліятэка, якая налічвала амаль 15 тысяч тамоў і карцінная галерэя (сто палотнаў). У славутай Шчорсаўскай бібліятэцы працавалі астраном Марцін Пачобут-Адляніцкі, гісторыкі Iаахім Лялевель, Ян і Анджэй Снядэцкія, Юзаф Ярашэвіч, паэты Адам Міцкевіч, Ян Чачот і іншыя. Парк плошчай каля сарака гектараў закладзены адначасова з палацам. Шырокая ўязная алея ў чатыры рады ліп вяла да асноўнага паркавага масіва, які меў пейзажную арганізацыю вакол велізарнага партэра. Першапачатковая кампазіцыя не захавалася, таму зараз ён нагадвае лесапаркавую зону. На ўсходняй ускраіне яшчэ некалькі гадоў таму стаяў касцяк трохствольнага векавога дуба. Паводле падання, Адам Міцкевіч любіў хадзіць да дрэва-велікана і менавіта тут напісаў радкі паэмы «Гражына».

Вялікае Мажэйкава
Рэгулярны парк – самы стары з тых, што добра захаваўся на Панямонні. Усё ў ім квадратнае (дакладней, простакутнае): і гаспадарчы двор, і сажалкі, і грабавыя прагулачныя алеі.

Пагародна
Па дарозе на Воранава зазірніце ў Пагародна. Станьце на высокі пагорак, дзе раней стаяў палац і зазірніце за гарызонт. Усё вельмі проста: доўгая сажалка (150 на 20 метраў), па баках магутныя ліпы і бясконцы луг наперадзе, але як прыгожа! А каб яшчэ прыбраць сінюю металёвую альтанку, усталяваную з ініцыятывы адміністрацыі калгасу… Праўда, з сядзібных пабудоў захавалася толькі капліца, няўмела адрамантаваная мясцовымі жыхарамі.

Варняны
У мястэчку Варняны быў адметны архітэктурны ансамбль часоў позняга барока. У яго ўваходзілі двухпавярховы мураваны палац з двума сіметрычнымі драўлянымі флігелямі і парк з вадаёмамі, у якім і сёння можна ўбачыць свіран, млын і неагатычную вежу на востраве. Але найбольш адметная з усяго – плошча перад палацам. Па перыметры з кожнага боку па восем драўляных аднатыпных жылых дамоў. Мураваныя сцены іх фасадаў, злучаныя паміж сабой арачнымі праездамі, утвараюць суцэльны фронт забудовы. І даводзяць госця да дамінанты ансамбля – Георгіеўскага касцёла. Павернутыя на 45 градусаў дамы аптэкара і ксяндза ствараюць перад касцёлам раскрыты на плошчу парадны двор з паўкруглай агароджай. Увесь гэты комплекс быў задуманы ўладальніцай Варнян Марыяй Абрамовіч і архітэктарам Касакоўскім.

Карчова
За кіламетр ад вёскі Карчова на высокім левым беразе ракі Сэрвач энаходзілася Туганавіцкая сядзіба. 3 XVII і да сярэдзіны XIX стагоддзя маёнтак належаў памешчыкам Верашчакам. Тут у час летніх вакацый гасцяваў будучы паэт Адам Міцкевіч. Тут жа ён пазнаёміўся з Марыляй Верашчакай – першым вялікім і няшчасным сваім каханнем, якое пранёс праз усё жыццё і творчасць. Сядзіба знішчана падчас першай сусветнай вайны. Будынкі некалі хаваліся ў пейзажным англійскім парку плошчай каля васьмі гектараў, ад якога засталіся асобныя групы старых дрэў. Аднак парадзелы парк і сёння захоўвае прыгажосць і велічнасць. Да жылых будынкаў з боку вёскі Карчова вяла шырокая ўязная таполевая алея. Паркавы масіў складаўся ў асноўным з маляўніча арганізаваных пасадак ясеня, граба, клёна, каштана, вярбы, дуба, ліпы, елкі. Асаблівую цікавасць уяўляла «альтанка Міцкевіча» ў выглядзе высаджаных па кругу шасці стогадовых раскідзістых ліп. Непадалёку ад парка ў глыбокім яры ляжыць валун —  «камень філарэтаў» (сяброў дабрачыннасці), ля якога ў тыя далёкія часы збіраліся ўдзельнікі віленскага студэнцкага тайнага таварыства патрыятычна настроенай моладзі.

Сінагога ў Слоніме
У якасці сёмага аб’екта мы вырашылі ўзяць сінагогу. Такіх храмаў захавалася не так шмат, як цэркваў і касцёлаў, бо іх забаранялі рабiць манументальнымі (вышэйшымі за шэраговую забудову), мэтава знішчалі фашыскія акупанты, ніхто не абараніў іх і ў савецкі час. Там зараз знаходзяцца склады, магазіны, а нектароя будынкі проста закінуты. Беларускія сінагогі – наш боль, наш смутак, наш нявыкананы абавязак. Лепшы прыклад іудэйскай архітэктуры Беларусі знаходзіцца ў Слоніме. Гэта адзіная сінагога, дзе захаваліся фрэскавыя роспісы з выявамі ільвоў, вазаў, букетаў, драпіровак, музычных інструментаў. Высокі фігурны шчыт сінагогі ўзвышаецца над плошчай. У цэнтры шырокай залы – біма (узвышэнне для выканання рэлігійных абрадаў). Кампазіцыйна-дэкаратыўным цэнтрам храма з’яўляецца арон-кадэш («свяшчэнны каўчэг» – ніша для захоўвання торы). Над ім размешчана ляпная кампазіцыя ў выглядзе дзвюх скрыжаляў, якія падтрымліваюцца з абодвух бакоў ільвамі і ўвенчаны каронай.

Радзівілкі (Свяцк Гурскіх)
Закінутая і таму невядомая большасці наведвальнікаў Аўгустоўскага канала сядзіба. Уражвае нязвыкласцю, бо вельмі ўдала ўпісана ў рэльеф. Сядзібны дом стаіць на пагорку з відам на шырокі заліўны луг. Збоку –гаспадарчыя пабудовы і парк, нібы ускраек лесу. І самае ўдалае ў гэтай кампазіцыі – каскад сажалак, які з пашырэннем кожнага ніжэйшага вадаёма і паваротам яго па прынцыпу кроплі ў бок, раскрывае прыгожую перспектыву на луг.