маленький принц

У кінатэатры «Чырвоная зорка» на 28 ліпеня быў запланаваны першы ў Гродна паказ французкага мультфільма «Маленькі Прынц», агучанага па-беларуску. Адзін з апошніх квіткоў я забраніравала на сайце раніцай, а бліжэй да паказа іх ужо зусім не было.