10 Декабря 2018

Як лячылі прастуду нашы продкі

Рэцэпты старадаўніх зелкавых настояў і чаёў дазвалялі жыць беларусам да ста гадоў.


Для лячэння прастудных захворванняў здавён выкарыстоўваюцца разнастайныя зёлкі. Зараз, калі народ пачаў чыхаць ды хварэць, мы вырашылi ўспомніць, як лячыліся нашы продкi. За дапамогай звярнулiся ў гудзевіцкі музей, дзе сабрана вялікая кніга «Гудзевіцкая народная медыцына». Вось некаторыя з рэцэптаў.

Прастуда баіцца дзядкоў
Дзядкі аптэчныя (репешок обыкновенный аптечный) ужывалі пры запаленні верхніх дыхальных шляхоў. Дзеля гэтага 4 сталовыя лыжкі трэба заварыць літрам вады і па 1/4–1/3 шклянкі адвару, дадаўшы мёду, ужываць 3–4 разы ў дзень.
Каланхоэ выкарыстоўваюць пры захворванні горла прастуднага характару. Для гэтага сок змешваюць з вадой і ўжываюць як паласканне, гэтым жа сродкам карыстаюцца для змазвання ў носе і паласкання горла пры захворванні грыпам.

Махорка супраць вірусу
Пры грыпе прымаюць настой алтэі лекавай. Для гэтага 3–4 чайныя лыжкі здробненага кораня на шклянку вады настойваюць
8 гадзін. Можна рыхтаваць настой з 2 сталовых лыжак лісцяў і кветак алтэі на 1–2 шклянкі кіпеню.
Для лячэння кашлю і бранхіяльнай астмы прапануецца наступны народны рэцэпт: 15 гр насення анісу заварыць у шклянцы вады. Прымаць па 1/4–1/2 шклянкі 3–4 разы ў дзень за паўгадзіны да яды. Можна выкарыстоўваць і аптэчны анісавы алей — прымаць па
2–3 кроплі на цукры.
Хворыя грыпам ці малярыяй пад язык кладуць чайную лыжку махоркі (тытуню) на адну гадзіну раз у дзень. Гэта лічаць прафілактычным і лекавым сродкам.

Ангіну адалее бурачок
Добрым сродкам для паласкання пры ангіне з’яўляецца настой нагаткоў лекавых (20 г на шклянку вару).
Танізуючай дзеяй валодае святаяннік (зверабой). Пры ангіне карыстаюцца настойкай з 30 гр зелля на 100 мл спірту ці шклянку гарэлкі па 50 кропляў
3 разы на дзень пасля яды. Для паласкання горла 40 кропляў разводзяць у шклянцы вады.
Народная медыцына значна шырэй за медыкаў выкарыстоўвае рамонак аптэчны. Пры ангіне горла палошчуць настоем кветак рамонку, а яшчэ лепш рыхтаваць збор з 3-х частак рамонку і 2-х частак кветак ліпы. 20 гр збору заліваюць шклянкай вару, настойваюць 20 хвілін і выкарыстоўваюць для паласкання.
Для лячэння ангіны карыстаюцца яшчэ такім рэцэптам: нацерці шклянку буракоў сталовых, уліць адну сталовую лыжку воцату, даць настаяцца, затым выціснуць сок, прапаласкаць рот і трохі праглынуць (1–2 сталовыя лыжкі). Гэтым сродкам многія вылечылі хранічную ангіну.

Таямнiца крамянёвай вады
Выдатным прафілактычным сродкам для арганізму лiчыцца крамянёвая вада. Як яе зрабіць, апісаў Алесь Белакоз. Зараз у гудзевіцкiм музеі гасцям расказваюць, як прыгатовіць крэмнеўку.
Дык вось, вялікія крэмені трэба разбіць на маленькія кавалачкі, велічынёй з арэшак ці вішаньку. Перад драбленнем трэба загарнуць крамень ў тканіну, каб не параніць вачэй, твару, рук. Разбіваць малатком ці абухам  на чымсьці цвёрдым і цяжкім: на вялікім камені, на кавадле ці бетонным ганку.
На трохлітровы слоік пакласці 6–10 кавалачкаў крэменю (можна і больш, бо вада бярэ лек толькі да стану насычанасці). Заліць краменьчыкі сырой вадой з калодзежа ці водаправода і паставіць у пакоі не на сонцы (не на акне), але і не ў цемнаце, найлепш пры тэмпературы 20–30 градусаў. Слоікаў не накрываць, або накрыць марляй, каб вада магла дыхаць.
Да 100%-й канцэнтрацыі настойваць трэба 10 дзён, аднак нават праз пяцёра сутак крамянёўка вельмі добра лечыць. Пажадана, каб у сям’і крамянёўку пілі ўсе, бо яна папярэджвае анкалагічныя і іншыя захворванні, лечыць аблысенне, карыес, хваробы горла, захворванні вачэй, страўнікава-кішэчнага тракту, многія скурныя захворванні, солі, зніжае колькасць цукру ў крыві, ціск на 10%, спыняе крывацёкі, лечыць апёкі, болі вушэй, дызбактэрыёз, гемарой, апарванні, раны, нарывы і нават свішчы. Калі вы забілі стрэмку нават пад ногаць, то дастаткова забінтаваць хворае месца з ваткай і пакупаць яго ў крамянёўцы праз кожную гадзіну разоў пяць. Лечыць  яна ныркі, вантробу і многае іншае. Гэта адбываецца таму, што крамянёвая вада вельмі актывізуе імунную сістэму, а здаровы імунітэт без лекаў расправіцца з захворваннем.
Каменьчыкі ў слоіку трэба мяняць тады, калі яны стануць бела-шэрыя або бела-жоўтыя. Гэта здарыцца праз паўтара або два гады. Тады трэба ўкінуць новыя краменьчыкі або разбіць драбней пабялелыя.
Карыстацца трэба чорнымі або чорна-шэрымі крэмнямі. Крамянёўка пры тэмпературы ад +5 да +50 градусаў яшчэ захоўвае лекавую сілу на працягу многіх гадоў. Найлепш, калі яна захоўваецца з крэменем. Пажадана піць 1–3 літры гэтай вады за суткі, а пры захворваннях страўніка важна піць вечарам праз чатыры гадзіны пасля вячэры і адразу, устаўшы раніцай, і ў любы іншы час.
Нельга піць крамянёўку нагбом з таго слоіка, у якім яна настойваецца, бо ў вадзе з’явіцца дрэнны пах. Для гэтага варта выкарыстаць кубак, шкляны збаночак ці меншы слоік.
Пажадана, каб на адну душу адначасова настойвалася хоць 6–9 літраў вады. Многія захворванні лечацца кампрэсамі з халоднай або летняй крамянёўкі. Пажадана для кампрэсаў выкарыстоўваць тканіну з лёну.   
«Я п’ю крамянёўку сямнаццаты год, і многія хваробы, якіх не магла вылечыць медыцына, вылечыла крамянёвая вада. Аднак калі перастаю піць крамянёўку, то праз некалькі тыдняў некаторыя хваробы вяртаюцца», — рассказала Кацярына Басінская.

Даведка «ВГ»
Кніга «Гудзевіцкая народная медыцына» была сабрана і падрыхтавана ў музее 1989 годзе пад кіраўніцтвам Алеся Белакоза. Гэта быў вынік працы па стварэнню залы «Народнай медыцыны», дзе сабраны сотні рэцэптаў лячэння самых розных хваробаў сродкамі народнай медыцыны. У свой час ідэю стварэння  падказала Зоська Верас — Людвіка Антонаўна Сівіцкая-Войцік — аўтарка брашуркі «Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік» 1924 года выдання, якая сама збірала зёлкі, добра ў іх разбіралася і лячылася імі. Увогуле, матэрыялы, што ўвайшлі ў кнігу, пачалі збірацца з 1978 года. Згодна са зместам, сюды ўключаны рэцэпты лячэння 607 хваробаў.


Рэцэпты запiсала Аксана СМАГЛЕЙ

Дружите с нами в соцсетях и узнавайте новоcти первыми!
    

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl + Enter

Актуальное

Ангелы на дорогах и чудо-аллея в Ольшанке — как украсят город к Новому году

Ангелы на дорогах и чудо-аллея в Ольшанке — как украсят город к Новому году

В Гродно установят 12 больших елей и развесят более 12 километров гирлянд, сообщил на планёрке у председателя горисполкома Мечислава Гоя директор горсвета Олег Добровольский. По его словам, новогодняя ель появится...

Добавить комментарий

Подробнее...

Фотоблог Наталии Дорош

Афиша «ВГ»

  1. ОК
  2. ВК
  3. FB
 

Погода Гродно

Информация сайта pogoda.by

Курсы валют

Курсы валют в банках г.Гродно на www.ecopress.by

Вопрос недели

Пишете ли вы комментарии в интернете?

Вопрос - ответ

Какие справки нужны для оформления в пришкольный и летний оздоровительный лагеря?

Мнения

Вечерний Гродно

Газета Вечерний Гродно — новости и события города, статьи, публикации о Гродно.

добавить на Яндекс

2004–2018 © Перепечатка новостей и материалов, размещенных на сайте газеты «Вечерний Гродно», разрешается только после заключения письменного договора с редакцией. Иное копирование, перепечатка и распространение материалов сайта vgr.by без разрешения редакции запрещены.

Мнения авторов опубликованных новостей, а также оставленных на сайте комментариев могут не совпадать с мнением редакции. За содержание платных статей и баннеров ответственность несет рекламодатель.

АДРЕС: г. Гродно, 230025, ул. Социалистическая, 32
ТЕЛЕФОНЫ: отдел новостей — + (375) 152-77-23-78; 77-00-89; реклама — + (375) 152-72-00-36; 68-10-50; 68-10-51.

E-MAIL: vgr@mail.grodno.by, vechgr@gmail.com, vgr.reklama@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ: ЗАО «Редакция газеты «ВЕЧЕРНИЙ ГРОДНО»
УНП 590000914

СВИДЕТЕЛЬСТВО О РЕГИСТРАЦИИ №586, выдано Министерством информации Республики Беларусь 29.07.2009 года

Директор: Кучинский Александр Васильевич

Редактор сайта: Анна Влезько

2004–2018 © Все права защищены.
Система Orphus