11 Декабря 2018

Топ-4 страчаных кварталаў — новы маршрут для турыстаў у гістарычным цэнтры горада

Акрамя знакамiтых архітэктурных помнікаў, дзе заўcёды прыпыняюцца турысты, у Гродна можна пракласці яшчэ адзін маршрут — па нябачным кварталам. Разам з гісторыкам Ігарам Лапехам «Вячорка» склала топ-4 архітэктурных ансамблей у цэнтры горада, якія былі страчаны. 

1. Савецкая плошча

Раней тут быў гродзенскi рынак — неад’емная частка пасялення, цэнтр яго жыцця. Як і ў іншых сярэдневекавых гарадах, тут стаяла ратуша. З аднаго боку рынак быў агароджаны палацам Радзівілаў, а побач стаяла Фара Вітаўта. Летам, каб захаваць пераправу праз Нёман, немцы разбамбілі палац Радзівілаў. Ратуша была разабрана ў 1946 годзе, а яшчэ праз 15 гадоў савецкія ўлады ўзарвалі Фару Вітаўта.

Па меркаванню гісторыка Ігара Лапехі, самая галоўная страта Гродна — гэта Савецкая плошча.

— Без адбудовы ўсіх дамінантаў цэнтральная плошча не будзе цэнтральнай, — лічыць Ігар Лапеха. — Напрыклад, гэта важна, калі дзяржаўнае свята якое-небудзь, выхадны дзень. Да «тэкстылей» прыходзіць значна менш народу, бо плошча Леніна мала-мальскі камерная. Гэта і стварае ўтульнасць, замкненасць пляцоўкі. Архітэктура ўплывае на атмасферу.

2. Плошча Тызенгаўза

Па Савецкай вуліцы выходзім на плошчу Леніна. Праходзім крыху далей, у бок да вечнага агню і брацкай магілы. Нам адкрываецца від на плошчу Тызенгаўза. Раней тут стаялі палац Тызенгаўза і Аляксандра-Неўская царква. Плошча пацярпела ў асноўным яшчэ да савецкага часу. У 1915 годзе палац Тызенгаўза разбамбілі нямецкія войскі, бо ён быў рэзідэнцыяй гродзенскага губернатара. Ужо ў польскі час, ў 1938 годзе разабралі Аляксандра-Неўскую царкву. На яе месцы была пабудавана транспартная магістраль. Ад «Гарадніцы» засталіся толькі сенняшнія Крывая афіцына, архіў і дзіцячая школа мастацтваў.

— На мой погляд, вельмі няўдалая замена гэтага ансамбля — брацкая магіла з вечным агнём. Яна добра ўпісвалася ў савецкі час, калі там яшчэ быў помнік Леніну, а брацкая магіла знаходзілася па цэнтру парка, — лічыць Ігар Лапеха.

3. Сінагога i раён Вялікай Траецкай вуліцы

Некалі тут знаходзіліся маленькія драўляныя домікі з ўтульнымі дворыкамі, але прыйшла вайна і адабрала ў горада гэты квартал.Тут фашысты арганізавалі гета. Яны разабралі домікі і дэманціравалі помнікі на старых яўрэйскіх могілках. На пустым месцы з’явілася восем баракаў канцлагера. У 1960-я гады іх разабралі, а таксама зняслі некалькі капітальных дамоў за сінагогай. Планавалася зрабіць транспартную развязку вакол гістарычнага цэнтра горада. Але зараз няма ні развязкі, ні ўтульных дворыкаў.

— Гэты раён вельмі выгадны для аднаўлення, — сцвярджае краязнаўца. — Акрамя таго, што гэта гістарычны цэнтр горада, тут жа можна скарыстацца моднай тэмай для турызма — яўрэйскае мінулае горада Гродна.

4. Замкавая вуліца

Канцавы прыпынк — вуліца Замкавая. Сёння там знаходзяцца Дом быта і сквер. Парадокс у тым, што тут захавалася частка домікаў XVI–XVIII стст. пасля вайны. Яны знаходзіліся не ў самым лепшым стане і патрабавалі рамонту, як і ўсе старыя збудаванні. Але ў 1974 годзе замест капітальнага рамонту адбылося капітальнае знішчэнне будынкаў.

— На маю думку, пабудова сенняшняга будынку Дома быта і сквера — вельмі няўдалы праект у цэнтры горада. Ён знішчыў атмасфернасць Замкавай вуліцы. Яна павінна быць пешаходнай і ўтульнай, як Савецкая вуліца, — мяркуе наш суразмоўца.

 

У тэму

Мы вырашылі даведацца, ці пазнаюць гродзенцы на фотаздымках Фару Вітаўта і Аляксандра-Неўскую царкву.

Карына і Таццяна, абедзвюм па 18 гадоў.

Таня трымае ў руках фотаздымак Фары Вітаўта.

— Гэта Фара Вітаўта. Не ведаю, у якіх гадах, але яна была ўзарвана, — пачала гаварыць Таня.

— Была ўзарвана ў пачатку XX стагоддзя дзяўчынкай з Санкт-Пецярбурга, і многія людзі, якія бачылі, як узарвалі Фару, казалі, што яна лягла, як картачны домік, — уключылася ў размову Карына. — Пасля Фары Вітаўта хацелі ўзарваць Фарны касцел, але месныя жыхары сядзелі пад касцёлам і не давалі падарваць яго.

А вось Аляксандра-Неўскую царкву дзяўчынкі не пазналі.

— Нешта знаёмае. Хутчэй за ўсё гэтага будынку ўжо не існуе. Але канкрэтна не ведаю, — сказала Карына.

 

Наталля, 65 гадоў, і Тамара, 62 гады.

Тамара разглядае фотаздымак Фары Вітаўта.

— Вось гэта Пакроўскі сабор, ен існуе і сення. Ой! Не. Гэта ж той сабор у Гродна, які зняслі. Не памятаю, як называецца. Быў на Савецкай плошчы, — адказвае Тамара.

— А на другім фотаздымку сабор, які знаходзіцца на Ажэшка. Толькі ен спачатку быў ваенны, — мяркуе Наталля.

 

Дзмітрый, 31 год, і Марта, 30 гадоў.

Разглядаюць фотаздымак Фары Вітаўта.

— Тут стаяў сабор, на месцы якога зараз мемарыял, — указывае Марта на месца, дзе сапраўды была Фара Вітаўта. — Яго спалілі, мабыць.

— Я памятаю, яго разбурылі пасля рэвалюцыі, — кажа Дзіма. — А вось сабор на другім здымку падобны да сабора Васілія Прэабражэннага на Ажэшка.

— Не, гэта не той сабор, — не згаджаецца Марта, але так і не называе Аляксандра-Неўскую царкву.

 

Павел, 59 гадоў.

Ён амаль адразу нам адказаў:

— Гэта ўзарваны гродзенскі касцел, — паказвае на Фару Вітаўта. — А вось царква на фотаздымку... Не памятаю ў Гродна такой. Мабыць, таксама ўзарваны. Шмат чытаў пра Фару Вітаўта, а вось пра царкву гэту не ведаю. Трэба вывучыць.

 

Таццяна, 44 гады.

— Першы здымак, — паказвае на Фару Вітаўта, — вельмі падобны да адной з выяў Фары Вітаўта. Ведаю, што Фара Вітаўта была ўзарвана, а раней пераходзіла ў розны час розным канфесіям. А вось наконт другога фотаздымка сумняваюся. Ведаю, што ў Азёрах есць крыху падобная царква, але магу памыляцца.

Дружите с нами в соцсетях и узнавайте новоcти первыми!
    

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl + Enter

Актуальное

Papa Johns придёт в Гродно уже в этом году: где откроется новая пиццерия

Papa Johns придёт в Гродно уже в этом году: где откроется новая пиццерия

Крупнейшая мировая сеть фастфуда — Papa John's — запустит свою пилотную точку в Гродно.

Добавить комментарий

Подробнее...

Фотоблог Наталии Дорош

Афиша «ВГ»

  1. ОК
  2. ВК
  3. FB
 
  1. В Беларуси
  2. В мире

Погода Гродно

Информация сайта pogoda.by

Курсы валют

Курсы валют в банках г.Гродно на www.ecopress.by

Вопрос недели

Что вы делаете, чтобы не заболеть зимой?

Вопрос - ответ

Какие справки нужны для оформления в пришкольный и летний оздоровительный лагеря?

Мнения

Вечерний Гродно

Газета Вечерний Гродно — новости и события города, статьи, публикации о Гродно.

добавить на Яндекс

2004–2018 © Перепечатка новостей и материалов, размещенных на сайте газеты «Вечерний Гродно», разрешается только после заключения письменного договора с редакцией. Иное копирование, перепечатка и распространение материалов сайта vgr.by без разрешения редакции запрещены.

Мнения авторов опубликованных новостей, а также оставленных на сайте комментариев могут не совпадать с мнением редакции. За содержание платных статей и баннеров ответственность несет рекламодатель.

АДРЕС: г. Гродно, 230025, ул. Социалистическая, 32
ТЕЛЕФОНЫ: отдел новостей — + (375) 152-77-23-78; 77-00-89; реклама — + (375) 152-72-00-36; 68-10-50; 68-10-51.

E-MAIL: vgr@mail.grodno.by, vechgr@gmail.com, vgr.reklama@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ: ЗАО «Редакция газеты «ВЕЧЕРНИЙ ГРОДНО»
УНП 590000914

СВИДЕТЕЛЬСТВО О РЕГИСТРАЦИИ №586, выдано Министерством информации Республики Беларусь 29.07.2009 года

Директор: Кучинский Александр Васильевич

Редактор сайта: Анна Влезько

2004–2018 © Все права защищены.
Система Orphus