17 Января 2019

    

З гісторыі судаходства на Нёмане. Частка 3. Век жалеза і пары

Для нас, якія жывуць на берагах Нёмана ў ХХІ стагоддзі, вялікая рака ўспрымаецца найперш як упрыгажэнне Гродзеншчыны. Эканамічнае ж значэнне ракі не асабліва значнае, тым больш ніхто не ўспрымае яе як транспартную артэрыю. Хаця апошнім часам усё часцей гучаць размовы пра адраджэнне судаходства найперш у турыстычных мэтах, паколькі Нёман шчыльна звязвае нас з Літвой, а праз Аўгустоўскі канал — і з Польшчай. Таму варта пагаварыць аб добра прызабытых сёння традыцыях нёманскага судаходства.

 

Чытайце таксама:

Як «Вільня» з’явілася ў Гродна

Першы карабель з паравым рухавіком быў пабудаваны ў ЗША ў 1807 г. Праз трыццаць гадоў англійскі параход «Сірыус» пераплыў Атлантыку. Недзе пад канец 1820-х гг. з’явіліся параходы і на тэрыторыі сучаснай Беларусі — найперш на Піне і Прыпяці, якія былі злучаны з Дняпром і перавозілі з Украіны збожжа. На Нёмане ж з’яўлення першага парахода яшчэ давялося пачакаць. У красавіку 1852 г. беластоцкі купец Нохум Мінц звярнуўся да гродзенскіх губернскіх уладаў з прапановай арганізаваць рэгулярныя пасажырскія перавозкі з Гродна на папулярны ў тыя часы курорт у Друскеніках. Сродкам для перавозак павінен быў стаць куплены Мінцам ў Англіі параход, які раз або два на тыдзень мог плаваць нават у Коўна. Чым скончылася гэтая справа, з упэўненасцю сказаць нельга, але ўжо праз чатыры гады Гродна такі пачуў параходны гудок.

У 1855 г. на Рэйне ў Германіі быў пабудаваны параход «Вільня», які пасля доўгага падарожжа ўздоўж берага Балтыйскага мора 13 мая 1856 г. кінуў якар каля Лукішак у Вільні. Першапачаткова гэты параход павінен быў вазіць жыхароў Вільні ў недалёкія Веркі, але паколькі лета было вельмі гарачае і Вілія абмялела, то яго вырашана было накіраваць на больш паўнаводны Нёман для пасажырскіх рэйсаў у Друскенікі. Гэты жалезны параходзік быў зусім слабы, яго рухавік меў цягу усяго 10 конскіх сілаў (сучасны легкавы аўтамабіль мае рухавік магутнасцю прыкладна 130 конскіх сілаў), а ягонае падарожжа з Друскенік у Гродна (супраць цячэння ракі) займала больш за шэсць гадзін. Тым не менш ён быў сведчаннем прагрэсу і з’явіўся ў Гродне нават раней за чыгунку і паравоз.

Хадзілі да Стоўбцаў і Слоніма

Маленькая «Вільня» была толькі пачаткам. Праз паўстагоддзя па Нёмане каля Гродна хадзіла не менш пятнаццаці параходаў. У большасці гэта былі так званыя пасажырска-грузавыя караблі, якія не мелі вызначанай спецыялізацыі і вазілі тавары і людзей. Па вялікай вадзе яны маглі даходзіць аж да Стоўбцаў пад Мінскам, заплывалі ў Шчару і даходзілі да Слоніма. На поўначы крайнімі пунктамі падарожжаў былі Коўна і Кёнігсберг. Будавалі караблі галоўным чынам у Германіі і Расіі, але прыватныя судабудаўнічыя докі існавалі таксама ў Пінску і… на Нёмане, ў маёнтку Гарны ў цяперашнім Гродзенскім раёне. Пералічым назвы караблёў: «Бірута», «Баярыня», «Страла», «Русалка», «Кейстут», «Прыяцель». А параходаў, названых у гонар нашага горада, было аж два — «Гродна» і «Гродно».

Падзеі Першай сусветнай вайны, паўстанне новых межаў прывялі да ўпадку руху параходаў па Нёмане. Цяжка было гаварыць пра гандаль, калі Нёман працякаў адразу праз чатыры краіны, якія мелі паміж сабою не самыя лепшыя адносіны. Аднак менавіта ў міжваенны час параход стаў галоўным і самым танным транспартным сродкам у ваколіцах горада. Некалькі гадзін — і ты ў Мастах або Друскеніках, выйсці таксама можна было на шматлікіх прыстанях у Ласосне, Гожы, Пераломе, Лунне, Свіслачы… А калі было добрае надвор’е, то на адкрытай палубе святкавалі і вырашалі дзелавыя справы. Канешне, трэба было лічыцца з норавам Нёмана, які перыядычна саджаў параходы на мель, і «старычкі» доўга не маглі з іх зпаўзці.

Справа нёманскага судаходства развівался і ў пачатку 1930-х гг. На гродзенскай прыстані з’явіліся караблі з рухавікамі сістэмы Дызеля, на бартах якіх быў намаляваны алень cвятога Губерта — герб Гродна. Такі карабель мог хутка завезці вас на экскурсію ў раён парка Румлёва або Крэйдавых Гораў, дзе гродзенцы любілі праводзіць выхадныя.

Канец эпохі судаходства

Другая сусветная вайна не пашкадавала нёманскае судаходства. Параходы знаходзіліся ў паўзатопленым стане, рэчышча ракі не чысцілася, а проста ў вадзе ляжалі рэшткі ўзарваных мастоў, якія сталі для параходаў непераадольнай перашкодай. Аднак дзякуючы гераічным намаганням гродзенскіх рачнікоў рух параходаў на Нёмане пачаўся ўжо ў красавіку 1945 г.

Звычайна навігацыя цягнулася з красавіка да лістапада, за гэты час старыя параходы і больш сучасныя цеплаходы перавозілі больш за сто тысяч чалавек. У 1960 — 70-х гг. з’явіліся і новыя тэхнічныя цуды — цеплаход-таксі на падводных крылах «Венера» і цеплаходы на паветранай падушцы «Зарніца». «Венера» перавозіла пасажыраў з Гродна ў Пышкі, а «Зарніцы» — ў Масты і Друскенікі. Апошнія былі цалкам закрытымі і наводзілі жах на рыбакоў і адпачываючых сваёй хуткасцю і вялікімі хвалямі, якія ўздымалі.

Ужо ў сярэдзіне 1960-х гг. стала ясна, што эпоха пасажырскага судаходства на Нёмане заканчваецца — усё менш рэнтабельныя перавозкі па рацэ выціскаліся аўтобуснымі рэйсамі. Спачатку зніклі пабудаваныя яшчэ ў пачатку ХХ ст. параходы «Пушкін», «8 Cакавіка», «Летувайтэ», парэзалі на металалом «Зарніцы». Сёння па Нёмане ходзіць толькі адзін цеплаход — «Вольга Соламава» (былы «Мінск», былы ПТ-0171).

Нёман заўсёды быў для гродзенцаў не толькі крыніцай заробку, але і своеасаблівым вакном у свет. Будзем спадзявацца, што з часам на рацэ будуць паўставаць не толькі новыя сучасныя прадпрыемствы, накшталт Гродзенскай ГЭС, але таксама аднаўляцца традыцыйна звязаныя з ракой промыслы, хаця б ужо ў выглядзе турыстычнай атракцыі.

 

Дружите с нами в соцсетях и узнавайте новоcти первыми!
    

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl + Enter

Актуальное

Почём «квадрат»: в доме на проспекте Янки Купалы распродают квартиры

Почём «квадрат»: в доме на проспекте Янки Купалы распродают квартиры

Началась продажа квартир в будущем доме на проспекте Янки Купалы. Квадратный метр там будет стоить от 1 545 рублей.

Добавить комментарий

Подробнее...

Фотоблог Наталии Дорош

Афиша «ВГ»

  1. ОК
  2. ВК
  3. FB
 

Погода Гродно

Информация сайта pogoda.by

Курсы валют

Курсы валют в банках г.Гродно на www.ecopress.by

Вопрос недели

Знаете ли вы, как безопасно кататься на тюбингах?

Вопрос - ответ

Как получить доступ к базе тунеядцев, если вы находитесь за границей?

Мнения

  • надо же, человек оторвал от себя столько личного времени, собрался на почту, купил конверты, подписывал открытки, адреса, находясь в отстранённой задумчивости и отрешённости от горячей очереди за спиной

Вечерний Гродно

Газета Вечерний Гродно — новости и события города, статьи, публикации о Гродно.

добавить на Яндекс

2004–2019 © Перепечатка новостей и материалов, размещенных на сайте газеты «Вечерний Гродно», разрешается только после заключения письменного договора с редакцией. Иное копирование, перепечатка и распространение материалов сайта vgr.by без разрешения редакции запрещены.

Мнения авторов опубликованных новостей, а также оставленных на сайте комментариев могут не совпадать с мнением редакции. За содержание платных статей и баннеров ответственность несет рекламодатель.

АДРЕС: г. Гродно, 230025, ул. Социалистическая, 32
ТЕЛЕФОНЫ: отдел новостей — + (375) 152-77-23-78; 77-00-89; реклама — + (375) 152-72-00-36; 68-10-50; 68-10-51.

E-MAIL: vgr@mail.grodno.by, vechgr@gmail.com, vgr.reklama@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ: ЗАО «Редакция газеты «ВЕЧЕРНИЙ ГРОДНО»
УНП 590000914

СВИДЕТЕЛЬСТВО О РЕГИСТРАЦИИ №586, выдано Министерством информации Республики Беларусь 29.07.2009 года

Директор: Кучинский Александр Васильевич

Редактор сайта: Анна Влезько

2004–2019 © Все права защищены.
Система Orphus