20 Февраля 2019

Чаму на Фару не вярнулі анёла?

Аб лёсе анёла-флюгера з Фарнага касцёла ўзгадалі нашы чытачы. Фігуру дэмантавалі ў 2009 годзе, як тады казалі, часова. Аднак праз пяць гадоў яе так і няма.

Куды знік адзін з анёлаў і калі вернецца, мы даведаліся ў пробашча Фары ксяндза Яна Кучынскага.

Паводле кс. Яна Кучынскага, анёла знялі з-за аварыйнага стану. У касцёл патэлефанаваў парафіянін і паведаміў, што фігура ледзь трымаецца ўгары. Тады выклікалі супрацоўнікаў МНС і альпініста. Анёл выконваў ролю флюгера, і з-за кручэння мацаванне працерлася, а сам ён ледзь не сарваўся з даху. Фігуру адрэстаўравалі, цяпер яна адноўленая знаходзіцца ў майстэрні касцёла. 

     

16 лютага 2009 года. З Фары дэмантуюць анёла. Фота Леаніда Шчаглова

 

Кс. Ян патлумачыў, чаму выяву духа не спяшаюцца вяртаць на месца.

Па-першае, пара анёлаў не традыцыйная для Фары. Яна з’явілася на званіцы не так даўно – прыкладна ў 30-х гадах мінулага стагоддзя. “Ніхто тады не задаўся пытаннем, а ці гэта згодна з канонамі – вешаць туды анёлаў. Дзе вы ў свеце бачылі базыліку з анёлкамі пад крыжамі?” - пытаецца святар. Кс. Ян не мяркуе неабходным і вартым вяртаць анёлка на званіцу. Ён прызнаецца, што хацеў зняць адразу і другога анёла, але ж той быў добра прымацаваны, таму яго пакінулі.

Па-другое, каб замацаваць анёла на званіцу, будзе патрэбна вялікая сума. Трэба выклікаць “вышку” МНС. Яе вышыня 54 метры, а званіцы дасягаюць 65 метраў. Адсюль вынікае, што ўгары трэба ставіць яшчэ лесвіцу, ды замаўляць паслугі альпініста. Замовіць толькі пад’ёмнік МНС сёлета каштуе каля 900 тысяч рублёў за гадзіну.

Дарэчы, фігуры анёлаў зробленыя са звычайнай бляхі. Іх вышыня каля 120 см. Пабачыць, як выглядаюць верхнія анёлы ў прыбліжэнні цяпер можна ля цэнтральнага ўваходу ў касцёл. Там замацаваныя сілуэты нябесных духаў, якія свецяцца ў вечаровы час. Яны амаль паўтараюць па форме і памеры флюгеры.

 

Чытайце таксама:

С гродненского Иисуса в Фарном костеле сняли четыре слоя краски и сделали «медным»

Гродна, якога ўжо не ўбачым: як змянілася аблічча горада за год

Уникальная выставка икон из янтаря открылась в гродненской церкви

Дружите с нами в соцсетях и узнавайте новоcти первыми!
    

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl + Enter

Актуальное

Чапаев обещал вернуться: бюст красного командира забрали на реставрацию (+ видео)

Чапаев обещал вернуться: бюст красного командира забрали на реставрацию (+ видео)

Два дня рабочие Ленинского УЖРЭП пытались демонтировать памятник Чапаеву на перекрёстке улиц Василька — Карбышева.

Добавить комментарий

Подробнее...

Афиша «ВГ»

  1. ОК
  2. ВК
  3. FB
 
  1. В Беларуси
  2. В мире

Погода Гродно

Информация сайта pogoda.by

Курсы валют

Курсы валют в банках г.Гродно на www.ecopress.by

Вопрос недели

Что вы подарите мужчинам на 23 февраля?

Вопрос - ответ

Как получить доступ к базе тунеядцев, если вы находитесь за границей?

Мнения

  • надо же, человек оторвал от себя столько личного времени, собрался на почту, купил конверты, подписывал открытки, адреса, находясь в отстранённой задумчивости и отрешённости от горячей очереди за спиной

Вечерний Гродно

Газета Вечерний Гродно — новости и события города, статьи, публикации о Гродно.

добавить на Яндекс

2004–2019 © Перепечатка новостей и материалов, размещенных на сайте газеты «Вечерний Гродно», разрешается только после заключения письменного договора с редакцией. Иное копирование, перепечатка и распространение материалов сайта vgr.by без разрешения редакции запрещены.

Мнения авторов опубликованных новостей, а также оставленных на сайте комментариев могут не совпадать с мнением редакции. За содержание платных статей и баннеров ответственность несет рекламодатель.

АДРЕС: г. Гродно, 230025, ул. Социалистическая, 32
ТЕЛЕФОНЫ: отдел новостей — + (375) 152-77-23-78; 77-00-89; реклама — + (375) 152-72-00-36; 68-10-50; 68-10-51.

E-MAIL: vgr@mail.grodno.by, vechgr@gmail.com, vgr.reklama@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ: ЗАО «Редакция газеты «ВЕЧЕРНИЙ ГРОДНО»
УНП 590000914

СВИДЕТЕЛЬСТВО О РЕГИСТРАЦИИ №586, выдано Министерством информации Республики Беларусь 29.07.2009 года

Директор: Кучинский Александр Васильевич

Редактор сайта: Анна Влезько

2004–2019 © Все права защищены.
Система Orphus