24 Сентября 2018

Гісторыкі знайшлі ў Гродне яшчэ адзін Стары замак

Старых замкаў у Гродне было два, а на левым беразе Нёмана знаходзіўся кляштарны комплекс. Такія меркаванні выказалі гісторыкі.

Сярод каштоўнасцей Гродна два замкі — Стары і Новы, так думае большасць гісторыкаў і звычайных жыхароў горада. Дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка выказаў думку падчас канферэнцыі, прысвечанай каралю Стэфану Баторыю, што той не аднаўляў Верхні замак часоў Вітаўта, а збудаваў яшчэ адзін побач з ім.

Паводле яго, замак Вітаўта стаяў на мысе і падчас абвала берага апынуўся ў Нёмане, таму рэшткаў ад яго амаль не засталося. У якасці доказу сваёй гіпотэзы гісторык звяртаецца да логікі: навошта руйнаваць, калі можна і захаваць старое, і пабудаваць новае.

Аспірант Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Мікалай Воўкаў падтрымаў альтэрнатыўны погляд і падчас свайго дакладу прывёў пацверджанні таго, што палац Стэфана Баторыя адрозніваўся паводле прызначэння ад замка Вітаўта. У ХVІ стагоддзі ён выконваў рэпрэзентатыўную, а не абарончую функцыю.

Свае даследаванні навукоўцы праводзілі на падставе вядомых у гістарычным асяроддзі гравюраў Цюндта (1568 год) і Макоўскага (1600 год), якія адлюстроўваюць забудову горада тых часоў.

Ёсць на выяве яшчэ адзін загадкавы аб’ект, які прынята лічыць Каложскай царквой. Аднак вялікі памер будынка на гравюры Цюндта, а галоўным чынам тое, што ён знаходзіцца на левым, а не на правым беразе Нёмана, дзе ў рэчаіснасці і стаіць Каложа, наводзіць на іншыя думкі. Магчыма, у часы Стэфана Баторыя там знаходзіўся цэлы кляштарны комплекс: праваслаўны або каталіцкі. Атаясамліваць яго з каталіцкім Францішканскім кляштарам немагчыма, бо той, па звестках, узнік толькі праз стагоддзе. Можна зрабіць смелую выснову, што невядомы будынак рэлігійнага прызначэння проста не захаваўся да нашых часоў.

Стэфан Баторый абраў Гродна сваёй рэзідэнцыяй і ператварыў яго ў каралеўскі горад. Але кароль быў не толькі суровым вайскоўцам, ён шмат зрабіў для гаспадаркі і адукацыі. Аб ягоным характары сведчыць і той факт, што ён дазволіў атрымаць шляхецтва простым людзям не толькі на вайне, але і за сумленную грамадскую працу. Беларусы называлі вялікага караля Іштвана Батора венгерскага паходжання Сцяпанам Батурай. Форма «Стэфан Баторый» — польскага паходжання, адзначыў на канферэнцыі гісторык Алег Трусаў.

У Гродне пра Стэфана Баторыя нагадвае вуліца і крама. Раней у яго гонар была названа і галоўная гродзенская плошча.

 Даведка «ВГ»

Стары замак быў пабудаваны як драўляная крэпасць у ХІ стагоддзі рускімі князямі. У ХІV стагоддзі князь Вітаўт пасля пажара пабудаваў на тым жа месцы каменны гатычны замак з вежамі. У ХVІ стагоддзі, за часамі Стэфана Баторыя, замак быў перабудаваны ў палац у стылі рэнесанса. Пазней некалькі разоў замак руйнаваўся і адбудоўваўся. Новы замак узвялі поруч з ім у ХVІІІ стагоддзі.

 

Чытайце таксама:

Тайны Старого замка: В центре Гродно нашли кости мамонтов

Тайны Старого замка: Викинги? Викинги. Викинги!

Тайны Старого замка: От фактории к дединцу

Тайны Старого замка: Темные времена в истории Гродно

Тайны Старого замка: Главная победа 

Дружите с нами в соцсетях и узнавайте новоcти первыми!
    

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl + Enter

Комментарии:

Комментарии  

 
+3 #1 Мікола Волкаў 22.10.2013 21:03
У артыкуле усё абсалютна зблытана! Пішу аб гэтым, як адзін з тых гісторыкаў на якога спасылаюцца. А вось як было:

Ю. Кітурка выступіў з гіпотэзай аб лакаліазцыі ў іншым месцы палаца часоў Вітаўта, а таксама паставіў пад пытаньне, ці царква, што бачна зьлева ад замка на гравюры Цюнта, насамрэч, Каложская. Я ў сваю чаргу коратка апісаў сваю старую канцэпцыю аб выглядзе замка часоў Вітаўта (гл. тут http://wouk.livejournal.com/23791.html). Там я выступаў з той жа думкай аб знаходжаньні палацу Вітаўта, што і сп. Кітурка. Далей я абгрунтаваў тое, што рэзідэнцыя Баторыя не была абарончым аб'ектам. І ўсё, ніякага "яшчэ аднаго Старога замка" ніхто не выдумляў!
Цитировать
 
 
+2 #2 Александр Севенко 22.10.2013 21:54
Конечно все перепутано. Ведь и Йодковский, и Воронин, и другие археологи находили на территории замка Батория остатки замков 12-го века: княжеский терем, Нижняя церковь, часть плинфовой стены и другое, и замка Витовта, в т.ч. т.н. Верхнюю церковь. В подвале, где сейчас гардероб, нынче поднят уровень пола, а когда-то демонстрировали фундаменты замка времен Витовта (еще в 50-е годы). Так что снимаем лапшу.
Цитировать
 

Добавить комментарий

Уважаемые читатели! На сайте vgr.by введена премодерация комментариев в связи с изменениями в законодательстве о СМИ. Ваши сообщения будут опубликованы после проверки модератором.

ВНИМАНИЕ!При добавлении комментариев категорически запрещено: оскорблять чужое достоинство, сеять и проявлять межрелигиозную или иную рознь, призывать к насилию, переходить на личности, употреблять ненормативную лексику. Комментарии, в которых нарушены правила, будут редактироваться или удаляться. Авторы комментариев несут ответственность за содержание оставленных сообщений.

Защитный код
Обновить

Фотоновости

«Секс на пляже» и картошка из Бельгии — фестиваль уличной еды проходит в Гродно

«Секс на пляже» и картошка из Бельгии — фестиваль уличной еды проходит в Гродно

Алкогольное мороженое «Секс на пляже», паста из орехов, смолотая на каменных жерновах, картофель фри из настоящей бельгийской картошки — попробовать необычные вкусности можно на фестивале уличной еды. В эти выходные...

Добавить комментарий

Подробнее...

Фотоблог Наталии Дорош

Афиша «ВГ»

  1. ОК
  2. ВК
  3. FB
 
  1. Популярное
  2. Комментарии

Погода Гродно

Информация сайта pogoda.by

Курсы валют

Курсы валют в банках г.Гродно на www.ecopress.by

Вопрос недели

Как часто вы лечите зубы?

Вопрос - ответ

Какие справки нужны для оформления в пришкольный и летний оздоровительный лагеря?

Блог фотоклуба «Гродно»

Мнения

  • Специалисты, педагоги, родители бьют тревогу — современные малыши поздно начинают говорить. Посмотришь на ребёнка на улице или в магазине, росточком вышел, а слова выговаривает плохо, речь невнятная, словно каша во рту.

Вечерний Гродно

Газета Вечерний Гродно — новости и события города, статьи, публикации о Гродно.

добавить на Яндекс

2004–2018 © Перепечатка новостей и материалов, размещенных на сайте газеты «Вечерний Гродно», разрешается только после заключения письменного договора с редакцией. Иное копирование, перепечатка и распространение материалов сайта vgr.by без разрешения редакции запрещены.

Мнения авторов опубликованных новостей, а также оставленных на сайте комментариев могут не совпадать с мнением редакции. За содержание платных статей и баннеров ответственность несет рекламодатель.

АДРЕС: г. Гродно, 230025, ул. Социалистическая, 32
ТЕЛЕФОНЫ: отдел новостей — + (375) 152-77-23-78; 77-00-89; реклама — + (375) 152-72-00-36; 68-10-50; 68-10-51.

E-MAIL: vgr@mail.grodno.by, vechgr@gmail.com, vgr.reklama@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ: ЗАО «Редакция газеты «ВЕЧЕРНИЙ ГРОДНО»
УНП 590000914

СВИДЕТЕЛЬСТВО О РЕГИСТРАЦИИ №586, выдано Министерством информации Республики Беларусь 29.07.2009 года

Директор: Кучинский Александр Васильевич

Редактор сайта: Анна Влезько

2004–2018 © Все права защищены.
Система Orphus