23 Октября 2018

Пять чудес

«Вечёрка» зовет в увлекательное путешествие по Гродненской области

В пятницу, 20 июня, у читателей «Вечёрки» остался последний шанс проголосовать за пять чудес Гродненщины.
На этот раз мы выберем лучший из семи костелов нашего края. Какие из них попадут в маршрут, решать вам, дорогие читатели. Ну а по итогам последнего голосования определились лидеры среди православных храмов: это Жировичи и Сынковичи (первое и второе места соответственно). Напомним, что в предыдущих номерах мы писали также о замках, дворцах, усадьбах. Если вы не успели проголосовать за них, сделать это еще не поздно. В следующем номере мы определим объекты, которые попадут в маршрут «Пять чудес». Не забывайте, что самые активные читатели, которые являются подписчиками «Вечёрки», смогут проехать по нему вместе с сотрудниками редакции.
Как голосовать?
В пятницу, 20 июня, с 13 до 14 часов, по телефону 77-23-78.
Инга ОСТРОВЦОВА
1 Солы
Касцёл Маці Божай Ружанцовай у вёсцы Солы (Смаргонскі раён) узведзены ў 1926–1934 гадах паводле праекта архітэктара А. Дубановіча на сродкі парафіянаў. Будаўніцтва вялося пад кіраўніцтвам Баніфацыя Трахневіча. Архітэктар адмаўляецца ад сіметрыі і будуе не падобны ні да воднага з беларускіх храмаў. Гэта крэм-бруле, салодкі кактэль з розных казачных элементаў. Ад замка ўзяты каменныя бакавыя галерэі-аркады. Вертыкальная дамінанта будынка – бакавая двух’ярусная вежа-званіца з падвойным фігурным купалам. Паўкруглы ў плане ўваходны прытвор нагадвае касмічную талерку, ну а фрэскі словамі апісаць немагчыма – гэта трэба бачыць. Солы з чыгуначнай станцыяй – вельмі каларытнае мястэчка: былыя корчмы, капліца на могілках.

2 Крамяніца Дольная
Крамяніцкі касцёл Найсвяцейшага божага цела і святога Ежы – помнік архітэктуры рэнесансу. У 1617 годзе віцебскі кашталян Мікалай Вольскі з жонкай Барбарай заснавалі тут кляштар канонікаў латэранскіх, да якога запрасілі манахаў з Кракава. Назва ордэну паходзіць ад касцёла Збавіцеля, што на Латэране ў Рыме. Адзін са старэйшых манаскіх ордэнаў Рэчы Паспалітай (сваю дзейнасць пачаў яшчэ ў XI стагоддзі) на Беларусі меў усяго чатыры кляштары. У касцёле збераглося скульптурнае надмагілле з мармуру фундатараў касцёла Мікалая Вольскага і яго жонкі Барбары: у арачнай нішы размешчаны выявы ўкленчаных Мікалая ў рыцарскіх даспехах і Барбары ў манаскім адзенні. Пры кляштары існаваў шпіталь, Ружанцовае брацтва, бібліятэка (у 1783 годзе налічвала 1055 кніг). Кляштар праіснаваў да 1832 года, касцёл стаў парафіяльным, а пасля паўстання 1863–1864 гадоў быў зачынены. Мураваны корпус кляштара ў выглядзе рэнесанснага палаца (двухпавярховы будынак пад высокім чатырохсхільным дахам з вуглавымі шасціграннымі алькежамі) разбураны ў 1940-я гады. Комплекс акаймаваны бутавай агароджай, за якой стаіць званіца з барочным дахам другой паловы XVIII стагоддзя.

3 Баруны
Баруны – гэта каталіцкія Жыровічы. Цудатворная ікона Маці Божай, асвечаная крыніца і бліскучае віленскае барока. Цяжка апісаць захапленне гэтым комплексам, варта там проста пабываць. Гальшаны, Кушляны, Крэва зусім побач…

4 Міхалішкі
Касцёл арханёла Міхаіла пабудаваны ў 1653–1662 гадах з цэглы паводле праекта віленскага архітэктара, бельгійца К. Пенса, пры кляштары аўгусцінцаў. У сціплым знешне храме схавана малельная зала з унікальнай аздобай. Дэкор інтэр’ера выкананы мастакамі Жылевічам, Янам Марыяй Галі і П’етра Перці (Пярэці) каля 1677 года. На паверхні сцен цэнтральнага аб’ёму дамінуюць бела-блакітныя барэльефы з выявамі святых і пышны раслінны арнамент, які, нібы карункі, накінуты на сцены і аб’ядноўвае ўвесь дэкор у адзінае цэлае. Кожны рэльеф – гэта тонкае паводле малюнка і віртуозна зробленае тэматычнае скульптурнае пано. Дзе яшчэ ў Беларусі вы ўбачыце выяву Хрыста не на Крыжы, а на галінах з вінаграднымі гронкамі?

5 Воўпа
У драўляным касцёле святога Яна Хрысціцеля, пабудаваным у 1773 годзе каля могілак у вёсцы Воўпа за грошы Яна Касакоўскага, можна ўбачыць элементы позняга барока. Галоўны разны алтар, які датуецца першай паловай ХVІІ стагоддзя, выкананы ў стылі маньерызму і ранняга барока. Яго перанеслі са старога драўлянага касцёла, які часта гарэў. Фундатарам алтара быў падканцлер Вялікага княства Літоўскага Казімір Леон Сапега, сын канцлера Льва Сапегі. Гледача могуць падмануць сцены, нібыта з чырвонай цэглы, «мармуровыя» калоны, «залатыя» вінаградныя лозы, скульптуры Пятра і Паўла, арабескі, галоўкі анёлаў... На самой справе ўсё ў гэтым храме, ад макаўкі да падлогі, зроблена з дрэва.

6 Гнезна
Касцёл Арханёла Міхаіла пабудаваны каля 1524 года Янам Шамятовічам і яго жонкай Альжбетай на месцы былога драўлянага. Храм – архітэктурны рарытэт беларускай позняй готыкі з элементамі рэнесансу. Простакутны прысадзісты асноўны аб’ём пераходзіць у трохгранную апсіду, а дамінантай стала шатровая вежа, якую прыбудавалі пазней. Сцены ўмацаваны контрфорсамі. У 1555 годзе пратэстант Геранім Хадкевіч  пераабсталяваў касцёл пад кальвінскі збор, якім ён быў да 1643 года. У час контррэфармацыі пасля судовай справы храм вярнулі каталікам. Войны пакінулі на ім меткі: у галоўны фасад умуравана ядро, ёсць і сляды гарматнага абстрэлу. На цвінтары захавалася некалькі склепаў-пахавальняў мясцовай знаці — Тарасевічаў, Ельскіх, Калупаяў. Недалёка ад храма знаходзіцца вялікі палац з мансардай і пейзажны парк з вельмі цікавай воднай сістэмай. Побач з Гнезна можна наведаць Мсцібава, Шылавічы і самы стары горад Панямоння – Ваўкавыск.

7 Гервяты
Троіцкі касцёл у вёсцы Гервяты (Астравецкі раён) – быццам ілюстрацыя з трактата па гісторыі сярэднявечнай архітэктуры. Пабудаваны ў 1899–1903 гадах архітэктарам Альшалоўскім за сродкі князя Альшэўскага. Грацыёзнасць кампазіцыі галоўнага фасада не мае сабе роўных на Беларусі, яе вертыкальнай выцягнутасці садзейнічае мноства вытанчаных і гнуткіх форм: шматступеньчатыя контрфорсы, аркбутаны (адзіны выпадак выкарыстання гэтай гатычнай канструкцыі), стрэлы арачных праёмаў. Касцёл добра ўпісаны ў рэшткі прысядзібнага парка з млынам. Да таго ж побач з Гервятамі можна наведаць літоўскі культурны цэнтр у Рымдзюнах і адпачыць на маляўнічых берагах Ашмянкі.

Дружите с нами в соцсетях и узнавайте новоcти первыми!
    

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl + Enter

Комментарии:

Добавить комментарий

Уважаемые читатели! На сайте vgr.by введена премодерация комментариев в связи с изменениями в законодательстве о СМИ. Ваши сообщения будут опубликованы после проверки модератором.

ВНИМАНИЕ!При добавлении комментариев категорически запрещено: оскорблять чужое достоинство, сеять и проявлять межрелигиозную или иную рознь, призывать к насилию, переходить на личности, употреблять ненормативную лексику. Комментарии, в которых нарушены правила, будут редактироваться или удаляться. Авторы комментариев несут ответственность за содержание оставленных сообщений.

Защитный код
Обновить

Фотоновости

Как в сказке: в Гродненской области зацвели ромашки

Как в сказке: в Гродненской области зацвели ромашки

Нынешняя осень выдалась тёплой — настолько, что зацвели цветы. Фотограф Наталия Дорош 20 октября по дороге из Гродно в Слоним сделала уникальные для осенней поры снимки — на лугу цветут...

Добавить комментарий

Подробнее...



Фотоблог Наталии Дорош

Афиша «ВГ»

  1. ОК
  2. ВК
  3. FB
 

Погода Гродно

Информация сайта pogoda.by

Курсы валют

Курсы валют в банках г.Гродно на www.ecopress.by

Вопрос недели

Хватает ли вам в городе зелёных насаждений?

Вопрос - ответ

Какие справки нужны для оформления в пришкольный и летний оздоровительный лагеря?

Блог фотоклуба «Гродно»

Мнения

Вечерний Гродно

Газета Вечерний Гродно — новости и события города, статьи, публикации о Гродно.

добавить на Яндекс

2004–2018 © Перепечатка новостей и материалов, размещенных на сайте газеты «Вечерний Гродно», разрешается только после заключения письменного договора с редакцией. Иное копирование, перепечатка и распространение материалов сайта vgr.by без разрешения редакции запрещены.

Мнения авторов опубликованных новостей, а также оставленных на сайте комментариев могут не совпадать с мнением редакции. За содержание платных статей и баннеров ответственность несет рекламодатель.

АДРЕС: г. Гродно, 230025, ул. Социалистическая, 32
ТЕЛЕФОНЫ: отдел новостей — + (375) 152-77-23-78; 77-00-89; реклама — + (375) 152-72-00-36; 68-10-50; 68-10-51.

E-MAIL: vgr@mail.grodno.by, vechgr@gmail.com, vgr.reklama@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ: ЗАО «Редакция газеты «ВЕЧЕРНИЙ ГРОДНО»
УНП 590000914

СВИДЕТЕЛЬСТВО О РЕГИСТРАЦИИ №586, выдано Министерством информации Республики Беларусь 29.07.2009 года

Директор: Кучинский Александр Васильевич

Редактор сайта: Анна Влезько

2004–2018 © Все права защищены.
Система Orphus