Белы рыцар

Просмотров: 3295

Ігар Кузьмініч пра вожыка Шук-Шука, выхаванне казкай, сучасныя мульцікі, тэорыю права і будучыню беларускай  мовы

Удзень Ігар Кузьмініч выкладае на юрфаку і піша сур’ёзныя навуковыя працы. А ўвечары прыдумляе для сваіх сыноў казкі і запісвае іх на радыё. На днях нават выдаў аўдыёкнігу «Казкі жыцця Мікіткі і Данілка». Дарэчы, у лістападзе яна з’явіцца ў кніжных крамах па ўсёй краіне.
Кожны год на Каляды ён дапамагае ладзіць для дзяцей свята ў нацыянальным стылі «Беларуская ялінка». Затым далучаецца да моладзі і са спектаклем і старадаўнімі песнямі ідзе па горадзе калядаваць. Паўсюль размаўляе па-беларуску, нават юрыдычныя навукі выкладае на роднай мове. Спрабаваў адкрыць у Гродна беларускі садок. Мае дзённік у Інтэрнэце і старонку «У кантакце», дзе расказвае пра ўсё, што яго ўражвае.

Чаму вы, навуковец, займаецеся такой несур’ёзнай справай – пішаце казкі?
– Усё атрымалася выпадкова. Мне заўсёды хацелася як мага больш расказаць дзецям пра навакольны свет і адносіны паміж людзьмі. Але я не ведаў як. Ідэю падказала жонка: аднойчы ўвечары расказвала сынам гісторыю пра вожыка Шук-Шука, якую прыдумала сама. І я зразумеў: казка для гэтага – ідэальная форма. Першая была зроблена абы як, склеена з усяго, што можна. Але дзецям спадабалася. Напрацягу трох гадоў яны загадваюць мне герояў і сюжэты, якія нідзе не знойдзеш. Вось і пішу сам – трэба ж мне нейкім чынам выходзіць з сітуацыі. Разам мы назбіралі больш за 50 гісторый.

Як ацэньваюць вашу незвычайную дзейнасць сябры, студэнты?
– Адзін мой знаёмы паслухаў казачку «Пра зебру і тое, як яна атрымала палоскі» і сказаў: «Ну і лухту  ты там гаворыш, страшна!» Але гэта мяне не спыніла. Галоўнае, каб падабалася сынам. Канешне, калі знаёмыя даведваюцца, што я пішу казкі, вельмі здзіўляюцца. Але потым паслухаюць, зразумеюць сэнс апавядання, і яно прыходзіцца ім да спадобы. Казка ж гэта толькі форма, галощнае – змест. Яна здольная вельмі складаныя сацыяльныя рэчы перадаць проста і дасціпна. Часам нават на лекцыях абмяркоўваю са студэнтамі падзеі на прыкладзе казак. Толькі не прызнаюся, што гэта мае творы.

У сучасных дзяцей папулярныя фантастычныя героі і бойкі. У Вас жа такога няма…
– Напрацягу стагоддзяў казка перадавала мадэлі паводзінаў і сэнс жыцця. А зараз транслююць замежныя мульцікі пра нейкіх мышак, якія, як думкі, жывуць у галаве і часам вылазяць адтуль. Што могуць даць такія мульцікі? Я б не дазволіў сваім дзецям іх глядзець. За тры гады мы з сынамі прайшлі ад зайчыкаў да Белага рыцара. Гэта іх любімы персанаж. Ён не проста сімвал беларускай гісторыі, а герой, які змагаецца за дабро ва ўсім свеце, абараняе ўсіх пакрыўджаных.
Увогуле, з дапамогай казак я стараюся змяніць стаўленне да беларусаў: паказваць іх як людзей сучасных, адкрытых для прагрэсу. Мы ніколі не былі забітымі, няшчаснымі сялянамі. У гісторыях дзеянне адбываецца ў горадзе. Героі жывуць у шматпавярховіках і катэджах, ходзяць у дзіцячы садок, на працу, іх атачаюць мікрахвалёўкі, камп’ютары і мабільныя тэлефоны.

Вы пішаце казкі па-беларуску, ці разумеюць дзеці гэтую мову?
– І дзеці, і дарослыя выдатна разумеюць. Я дома размаўляю і ва ўніверсітэце выкладаю па-беларуску. Жыць у Беларусі і не разумець мовы нерэальна. Шмат хто помніць яе, але людзям проста няма з кім гутарыць. Вось я яшчэ школьнікам вырашыў: гавару толькі па-беларуску. Бацькі і сябры зрабілі выгляд, што нічога не заўважылі. Гэта стала вялікім стымулам працягваць.

Ці можна перавесці ўніверсітэты на беларускамоўнае навучанне?
– Сёння на юрыдычным факультэце некаторыя прадметы выкладаюцца на роднай мове. Я чытаю лекцыі па-беларуску з 1994 года. Студэнты не скардзяцца, пішуць канспекты і адказваюць на роднай мове. Часам у іх узнікаюць пытанні па тэрміналогіі. Але самае смешнае, што ў перакладзе на рускую мову яна такая ж незразумелая і патрабуе тлумачэння, бо мае лацінскае паходжанне. Перавесці ўніверсітэт на мову нескладана: кадраў і матэрялаў хапае. Да таго ж я сваім студэнтам кажу: згодна з заканадаўствам у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы. І выкарыстанне адной з іх –  прававы выбар чалавека. Вы, як юрысты, павінны ведаць абедзве і абавязаны адказваць чалавеку на той, на якой ён да вас звярнуўся.

Вы спрабавалі адкрыць беларускамоўную групу ў дзіцячым садку. Чаму не атрымалася?
– Гэта тэма – мой асабісты боль. Я спрабаваў працаваць мірным шляхам: развешваў рэкламу, шукаў памяшканні, афармляў дакументы, але адзін не здолеў. Моцна паважаю ўчынак таго бацькі, Алеся Астроўскага, які выйшаў да гарвыканкама на пікет і дамогся свайго сілай. Каб у кожным мікрараёне быў беларускі садок і школа ці группы ў іх, патрэбна рашэнне з боку дзяржавы. Каб бацькам прапаноўвалі выбар. Думаю, людзі б ішлі, як рабілі гэта ў 90-ыя гады.

Як вы лічыце, ці не знікне наша мова праз некалькі год?
– Мова, якая не загінула за столькі стагоддзяў, не загіне і зараз. Заўсёды з’явяцца людзі, якія яе захаваюць. Наколькі ж яна будзе пашырана, залежыць ад таго, які вопыт мы пакінем наступным пакаленням. Напрыклад, я спрабую як мага больш расказаць і паказаць сваім сынам. Дзеля гэтага вырашыў адкрыць беларускамоўную групу ў дзіцячым садку, пішу казкі і выкладаю іх у Інтэрнэт. Удзельнічаю ў падрыхтоўцы «Беларускай ялінкі», хаджу з моладзю калядаваць. У гэтым годзе таксама збіраюся. І абавязкова напішу серыю казачак пра гісторыю Гародні, дзе галоўным героем будзе Белы рыцар.

Даведка «ВГ»
Ігар Кузьмініч – казачнік, аўтар аўдыёкнігі «Казкі жыцця Мікіткі і Данілка».  Намеснік дэкана юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, выкладае тэорыю права на кафедры тэорыі дзяржавы і права. Сябра грамадскай арганізацыі маладых навукоўцаў ВІТ. Нарадзіўся ў 1972 годзе ў вёсцы Баранавічы Гродзенскага раёна. Скончыў СШ №14, юрфак ГрДзУ імя Янкі Купалы. Жанаты, мае двух сыноў  пяці і шасці гадоў.


 

Комментарии 

 
0 #1 Уладзімір 28.10.2010 17:59
Белы рыцар "чорнай справы". Аказваецца ён адзін змагаўся за беларускі садок. Цікава, як ён мне будзе глядзець у вочы?
Цитировать
 
 
0 #2 Мікалай 01.11.2010 17:32
Толькі не трэба адразу эмацыяніраваць. Можа гэта дзеля карснага слаўца аўтар артыкулу напісала.
Справа добрая, навошта так адразу?
Цитировать
 

Добавить комментарий

Уважаемые читатели!
При добавлении комментариев категорически запрещено: оскорблять чужое достоинство, сеять и проявлять межрелигиозную или иную рознь, переходить на личности, употреблять ненормативную лексику. Комментарии, в которых нарушены правила, будут редактироваться или удаляться.


Каталог ВСЕ АКЦИИ ГОРОДА

ГОРЯЧИЕ ПРЕДЛОЖЕНИЯ

«АквамаринЛэнд»
ДЕЙСТВУЮТ НОВЫЕ АКЦИИ

ООО «СофтСервис»
1C Предприятие
Роллик
Бесплатный интернет на полгода

Шинный двор
Сеть шинных сервисов

СТО ТЛК «Аульс»
ПОКУПОН


НОВЫЕ ПАРТНЕРЫ


ЧТУП «Пирамида-Маркет»
Окна. Двери. Рамы.

Первая Аккумуляторная Компания
АККУМУЛЯТОРЫ


ГОРОД-0152
Ремонт, продажа, обслуживание компьютеров и не только

ОКНАГРАД
РАССРОЧКА без преград

Технопрофиль
Электроинструмент BOSCH


Фотофакт

День флага (фоторепортаж).


Фото Евгения РОМАШОВА.



Полезное...

курсы валют

Курсы валют в банках г.Гродно на www.ecopress.by

Вопрос недели

Чего вам не хватает для комфортного отдыха в городе летом?
 

RSS

URL ленты не указан.

Вход на сайт

  • Войти
  • Регистрация
    Registration
    *
    *
    *
    *
    *
    REGISTER_REQUIRED
  • Яндекс.Метрика
    VGR RSS