21 Июня 2018

 

У вышыванцы...

09 Ноября 2017 09:48 Просмотров: 6868

Партрэт сучасніцы, намаляваны паводле назіранняў...

Партрэт сучасніцы, намаляваны паводле назіранняў...

Мяне не здзіўляе каменна-грэблівы выраз твару і настрой людзей, якія едуць у тралейбусах ці валакуцца пехатою на працу каля восьмае гадзіны раніцы — абавязак штодня працаваць выдумаў нехта нечалавекалюбны ды непрыемны...

Мяне здзіўляе немалая колькасць вельмі маладых асобаў жаночага роду, якія ўпэўнена крочаць зранку па вуліцах усіх гарадоў нашае краіны, трымаючы ў нафарбаваным роце папяроску. 

Яны горда выцокваюць абцасамі, высока падняўшы галаву, а выгляд такі, быццам да аднаго месца ім, што пра іх думаюць выпадковыя пярэхадні!

А ім сапраўды да аднаго месца, бо каб было не, то яны б такога не рабілі!

Большасць іх аднагодак і сябровак не даспела яшчэ да таго, каб нахабна дэклараваць свае шкодныя звычкі, таму яны, старэйшыя школьніцы ці навучэнкі разнастайных каледжаў, часцей за ўсё хаваюцца ва ўстронных месцах — па кустах ды чужых пад’ездах...

Прагна смаляць папяроскі, глыбока і часта зацягваючыся, бы прафесійныя алкаголікі пасля першай шклянкі, і пры гэтым актыўна і горача нешта яшчэ абмяркоўваюць...

Маларослыя, малапрыгожыя, у іх ужо на тварах з дзяцінства нагрэмзана, які лёс іх чакае і што з імі будзе далей...

Нібыта ж у іх павінныя быць бацька ці маці, і то з нюхам? Тым больш, што нашыя мясцовыя тытунёвыя вырабы пры ўжыванні выдаюць з сябе такі непаўторны арамат, ад якога не адчэпішся і які ні з чым не зблытаеш. І не вышла яшчэ з моды манера размовы з дзецьмі як не пры дапамозе добрага ласкавага слова, то пры дапамозе скуранога раменьчыка ці вайсковай папругі.

Смех смехам, але гэтая з’ява ў хуткім часе паволі абернецца сапраўднай нацыянальнай катастрофай, вось пабачыце! І хоць бы хто з медычных ці масмедыйных светачаў, як у далёкія шасцідзесятыя ці семідзесятыя, падаў голас у абарону здароўя падлеткаў, ці распачаў дыскусію на тэму адказнасці бацькоў за правільнае выхаванне дзяцей ці павышэння якасьці гэтых праклятых белых палачак, у якія немаведама што сыплюць, таму яны так і смярдзяць, як здохлыя пацукі...

Што ўвогуле сёння важнейшая рэч — здароўе і будучыня грамадзянаў абодзьвух палоў альбо штоквартальныя паступленні ў бюджэт?

 Прасцей кажучы, хай бы нехта аўтарытэтны пачаў прапаганду жыцця без папяроскі ў якасці сябра і стабілізатара.

Бо не думайце, што пагражальныя надпісы на скрыначках пра рак і  хваробы сэрца некага запалохалі ці прымусілі тэрмінова памяняць стыль жыцця — я нядаўна бачыў на хляве ў вёсцы Саская Ліпка пад Нясвіжам такі надпіс, што жах, а ў хляве дровы простыя ляжалі...

 Папяроснымі грашыма папаўняючы бюджэт, мы сыплем грошы ў прорву, у дзіравую кішэню без дна...

Пагаварыце лепш з хірургамі, якія робяць аперацыі на лёгкіх, і яны распавядуць вам, як выглядаюць лёгкія курца, якія проста літаральна разлазяцца і рассыпаюцца на аперацыйным стале.

І калі б мяне папрасілі намаляваць партрэт сучаснай сярэднестатыстычнай дзяўчыны, я б не паставіў яе, маўклівую, усміхнутую ды таямнічую, па пояс у жытнёвым полі з валошкамі, ці на ўзбярэжжы ракі шумнацечнай, я б яе намаляваў на задворках крамы нехарчовых тавараў ці офіса, сярод картонных скрынак з надпісам «Новомосковская посуда» і вялізных чорных мяхоў са смеццем! У джынсах, падраных на каленях, у сарочцы-вышыванцы, з папяроскаю ў вадной руцэ і з кітайскім айфонам у другой! Ясна, што курыла б і балбатала яна адначасова!

Добавить комментарий

Уважаемые читатели! На сайте vgr.by введена премодерация комментариев в связи с изменениями в законодательстве о СМИ. Ваши сообщения будут опубликованы после проверки модератором.

ВНИМАНИЕ!При добавлении комментариев категорически запрещено: оскорблять чужое достоинство, сеять и проявлять межрелигиозную или иную рознь, призывать к насилию, переходить на личности, употреблять ненормативную лексику. Комментарии, в которых нарушены правила, будут редактироваться или удаляться. Авторы комментариев несут ответственность за содержание оставленных сообщений.

Защитный код
Обновить

Фотоновости

Вкладыш медальона был закручен вокруг спички — на Фолюше захоронили останки солдат, найденных при строительстве ТРК Тriniti

Вкладыш медальона был закручен вокруг спички — на Фолюше захоронили останки солдат, найденных при строительстве ТРК Тriniti

В канун 77-й годовщины начала Великой Отечественной войны на территории мемориального комплекса на улице Ольги Соломовой торжественно захоронили останки шестерых красноармейцев.

Добавить комментарий

Подробнее...



Афиша «ВГ»

  1. ОК
  2. ВК
  3. FB
 
  1. Популярное
  2. Комментарии

Погода Гродно

Информация сайта pogoda.by

Курсы валют

Курсы валют в банках г.Гродно на www.ecopress.by

Вопрос недели

Как вы предлагаете бороться с недисциплинированными байкерами?

Вопрос - ответ

Какие справки нужны для оформления в пришкольный и летний оздоровительный лагеря?

Блог фотоклуба «Гродно»

Мнения

Вечерний Гродно

Газета Вечерний Гродно — новости и события города, статьи, публикации о Гродно.

добавить на Яндекс

2004–2018 © Перепечатка новостей и материалов, размещенных на сайте газеты «Вечерний Гродно», разрешается только после заключения письменного договора с редакцией. Иное копирование, перепечатка и распространение материалов сайта vgr.by без разрешения редакции запрещены.

Мнения авторов опубликованных новостей, а также оставленных на сайте комментариев могут не совпадать с мнением редакции. За содержание платных статей и баннеров ответственность несет рекламодатель.

АДРЕС: г. Гродно, 230025, ул. Социалистическая, 32
ТЕЛЕФОНЫ: отдел новостей — + (375) 152-77-23-78; 77-00-89; реклама — + (375) 152-72-00-36; 68-10-50; 68-10-51.

E-MAIL: vgr@mail.grodno.by, vechgr@gmail.com, vgr.reklama@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ: ЗАО «Редакция газеты «ВЕЧЕРНИЙ ГРОДНО»
УНП 590000914

СВИДЕТЕЛЬСТВО О РЕГИСТРАЦИИ №586, выдано Министерством информации Республики Беларусь 29.07.2009 года

Директор: Кучинский Александр Васильевич

Редактор сайта: Анна Влезько

Администратор: Татьяна Вишневская

2004–2018 © Все права защищены.
Система Orphus