11 Декабря 2017

Пра сумленнае старое і незразумелае новае

12 Апреля 2017 15:17 Просмотров: 1916

Быўшы калісьці ў Францыі, у месце Лімож, заўважыў я на кухні ў маёй гаспадыні вельмі сталую векам пральную машыну маркі «Філіпс». Выглядала яна сапраўды дастаткова старасвецка і экзатычна ў кампаніі навачэсных, элегантных сваіх сясцёр па прафесіі: посудамыйкі, электрапліты ды тостэра. Але на маё пытанне, чаму яна не выкіне гэтую завалу і не купіць нешта навейшае, гаспадыня, пані Даніэль Карранс, абсалютна лагічны дала адказ: «А нашто яе выкідаць? Яна нармальна працуе!».

У гэтым-та ўся і справа: галандцы ў Эйндховене ў сямідзесятыя гады сабралі ўласнымі майстравымі рукамі такое надзейнае цуда, якое мала таго што абслугоўвала сям’ю з чатырох чалавек, працуючы не меней як раз на тыдзень, дык яшчэ і адрознівалася рэдкай надзейнасцю і даўгалеццем!

То чаму з яе не карыстаць? Хай яна есць трохі болей электраэнергіі і зужывае больш вады, але яна працаздольная! Не выпраўляць жа яе на вуліцу, як гэта цяпер робяць усюды кіраўнікі прадпрыемстваў са шматлікімі пенсіянерамі, тлумачачы ім такі рэзкі паварот жыцця аптымізацыяй, дыскваліфікацыяй, калектывізацыяй і іншымі «-цыямі».

Крыўдзяцца пенсіянеры страшэнна, адзін з маіх знаёмых усю дарогу распавядаў мне ў аўтобусе, што там у іх на працы робіцца, і як гэта цяжка перажыць.

І нікуды не пабяжыш скардзіцца, бо так зараз усюды — спрабуюць выкінуць старое і замяніць яго нібы маладзейшым, прыгажэйшым ды лепшым…

Ой, не ведаю, не ведаю, ці атрымаецца з гэтага які-небудзь толк?

Вось гадзіннік наш на вежы касцёла Францішка Ксаверыя мае такую ўжо доўгую і заблытаную гісторыю, што хоць доктарскую дысертацыю па ім абараняй — ці то з сямнаццатага ён стагоддзя, ці то з васемнаццатага. І тых ён перажыў, і гэтых ён перажыў, і гэтых, а колькіх яшчэ перажыве…

 То на Ратушы гарадской час адлічваў, то на касцельную вежу перабіраўся, то маўчаў, хадзіў, а не выбіваў гадзіны, бо нібыта гэта перашкаджала аўтамабільнаму руху і нэрвам грамадзянаў, то нарэшце загаварыў у поўны голас!

І ўжо не накручваюць яго, каб спраўна йшоў і не спыняўся, вялікаю жалезнаю ручкаю, толькі электрычнасцю, а ён працуе, стараецца, прыгожа звоніць, і ніякаму пробашчу ў галаву не прыходзіць выкінуць яго на сметнік ці здаць у будку з надпісам  «Приём вторсырья», а ўзамен паставіць нешта навамоднае, кітайскае ды бліскучае!

Пару год таму ў нас у горадзе на чыгуначным вакзале павесілі колькісь там такіх новамодных, невядома дзе і кім склёпаных большых і меншых гадзіннікаў з вялікімі цыферблатамі. Колькі памятаю, вечна яны стаялі папсаваныя, потым ішлі, потым зноў стаялі, потым ізноў ішлі. Але сёння я заўважыў, што ляснуўся самы вялікі гадзіннік, што стаіць на вежы чыгуначнага вакзала — у поўдзень паказваў палову дзевятага!

А на выгляд пра яго нічога дрэннага не скажаш — прыгожы такі, дорага, мабыць, чыгунцы абыйшоўся! А ўжо як ім усе прыезджыя захапляюцца, як фатаграфуюць і потым выстаўляюць у розных інтэрнэтных папулярных месцах.

Ён вельмі рамантычна выглядае, асабліва ўвечары, вельмі сабе рознакаляровы, вясёлы, нібы Ніягарскі вадапад!

Не было б яму цаны, каб яшчэ сумленна адлічваў гадзіны і хвіліны, як яго старэйшы і працавіцейшы брат на вежы Фарнага касцёла.

Добавить комментарий

Уважаемые читатели! На сайте vgr.by введена премодерация комментариев в связи с изменениями в законодательстве о СМИ. Ваши сообщения будут опубликованы после проверки модератором.

ВНИМАНИЕ!При добавлении комментариев категорически запрещено: оскорблять чужое достоинство, сеять и проявлять межрелигиозную или иную рознь, призывать к насилию, переходить на личности, употреблять ненормативную лексику. Комментарии, в которых нарушены правила, будут редактироваться или удаляться. Авторы комментариев несут ответственность за содержание оставленных сообщений.

Защитный код
Обновить

Фотоновости

Пицца по американской технологии и иностранные повара-сушисты: на месте чебуречной на Ожешко открывается новое кафе

Пицца по американской технологии и иностранные повара-сушисты: на месте чебуречной на Ожешко открывается новое кафе

Попробовать пиццу, приготовленную по американской технологии, а также оценить работу сушистов, приехавших из-за границы, можно будет в кафе «Хотей» на улице Ожешко, 1. Открытие нового заведения, которое сменило известную многим...

Добавить комментарий

Подробнее...

  1. ОК
  2. ВК
  3. FB
 

Погода Гродно

Информация сайта pogoda.by

Курсы валют

Курсы валют в банках г.Гродно на www.ecopress.by

Вопрос недели

Сколько вы готовы потратить на Новый год?

Вопрос - ответ

Кто может получить доплату к пособию по беременности и родам?

Блог фототоклуба «Гродно»

Мнения

  • Владимир Третьякевич

    Кандидат медицинских наук

    В последнее время позиции картофеля сильно поколебались. И виной стал — майонез, быстро завоёвывающий длинные прилавки гипермаркетов.
  • Невозможно представить творчество многих писателей-фронтовиков, если только там не поработали ножницы цензуры, гладко причёсанным, приглаженным, а язык нейтральным и отретушированным.
  • Мяне здзіўляе немалая колькасць вельмі маладых асобаў жаночага роду, якія ўпэўнена крочаць зранку па вуліцах усіх гарадоў нашае краіны, трымаючы ў нафарбаваным роце папяроску...
  • Александр Жешко

    бизнес-консультант

    Зачастую именно эта благодатная среда и рождает гениев мирового масштаба. Для примера вспомните, как Стив Возняк и Стив Джобс создавали в гараже свой компьютер
  • было время, когда каждое выступление по телевизору педагогов-новаторов становилось предметом дебатов. Правда, это было в стране, где мороженое реально стоило двадцать копеек.

Вечерний Гродно

Газета Вечерний Гродно — новости и события города, статьи, публикации о Гродно.

добавить на Яндекс

2004–2017 © Перепечатка новостей и материалов, размещенных на сайте газеты «Вечерний Гродно», разрешается только после заключения письменного договора с редакцией. Иное копирование, перепечатка и распространение материалов сайта vgr.by без разрешения редакции запрещены.

Мнения авторов опубликованных новостей, а также оставленных на сайте комментариев могут не совпадать с мнением редакции. За содержание платных статей и баннеров ответственность несет рекламодатель.

АДРЕС: г. Гродно, 230025, ул. Социалистическая, 32
ТЕЛЕФОНЫ: отдел новостей — + (375) 152-77-23-78; 77-00-89; реклама — + (375) 152-72-00-36; 68-10-50; 68-10-51.

E-MAIL: vgrgrodno@gmail.com, news.vgr@gmail.com, vgr.reklama@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ: ЗАО «Редакция газеты «ВЕЧЕРНИЙ ГРОДНО»
УНП 590000914

ДИРЕКТОР: Ануфриева Ольга Александровна

СВИДЕТЕЛЬСТВО О РЕГИСТРАЦИИ №586, выдано Министерством информации Республики Беларусь 29.07.2009 года

2004–2017 © Все права защищены.
Система Orphus