23 Апреля 2019

 

Пра Раймонда Райса, помнік паўстанцам, і чарговае вясновае абвастрэнне

21 Марта 2019 15:13 Просмотров: 958

Музыкант Віктар Шалкевіч в чарговым запісе блогу паразважаў наконт сітуацыі у беларусска-польскім памежжы і ўспомніў, як у савецкія часы працаўнікі на заводах непакоіліся пра Гандурас.

Хіба толькі сьляпы, глухі ды лянівы не сутыкаўся апошнімі тыднямі з матэрыяламі, прысьвечанымі Раймонду Райсу «Бураму», «маршу выклятых жаўнераў» у Гайнаўцы, неадназначнай рэакцыі польскага і нашага грамадства і ўладаў на гэтае здарэнне.

Проста нібы запруда прарвалася!

Пісаць пра асобу Раймонда Райса «Бурага» і пра тое, што яму прыпісваюць, а чаго не прыпісваюць, я не буду — гэта не мая тэма — я не дасьледчык.

Але гісторыя з асвятленнем падзеяў вакол яго асобы і «маршу выклятых жаўнераў» у Гайнаўцы, дзякуючы шызафрэнічнай звышувазе журналюгаў (правільнае слова), аднолькавая з году на год: сьпярша пішучая брація пачынае візгат і вэрхал у медыях пра адраджаючыся польскі фашызм, чуму мясцовага разьліву, дзякуючы чаму мілая ды ўтульная, Богу духа вінная Гайнаўка чырванее і карычневее, пераўтвараецца ў агульнаеўрапейскі цэнтр нацыянал-сацыялізму, не сыходзіць са старонак і экранаў...

Дзень не сыходзіць, другі не сыходзіць...

А на трэці дзень — цішыня!

Усё!!!

Тэму адпрацавалі і пакінулі ў спакоі...

Пойдуць пісаць пра нешта іншае — такі іх журналісцкі лёс!

Трэ на хлеб зарабляць!

А калі б меней драматызавалі і патэтызавалі,можа і тыя маршы сыйшлі б на не і паціху скончыліся, і канфліктаў ды узаемных абвінавачванняў было меней — дваццаць першае стагоддзе, трэ неяк паразумевацца вучыцца, войнаў і так хапае...

Пра Райса, тым не менш, ўсё роўна будуць узгадваць...

У наступным годзе ў гэты ж час...

яшчэ год са сто і па-рознаму...

А ці не здаецца вам, што нешта такое ў нашых пясках ды балотах адбывалася і дагэтуль яшчэ адбываецца з асобаю Сталіна. Яго то абвінавачвалі ва ўсіх грахах, патаемна ўначы выносілі з Маўзалея, зрэзваючы з кіцеля залатыя гузікі, і закопвалі пры Крамлёўскай сцяне, то зноў жа, праз некаторы час, рэабілітоўвалі, ўзвялічвалі і прызнавалі творцам самых значных дасягненняў і перамог. Добра, праўда, што пасля гэтага не выкопвалі і зноў не ўносілі ў Маўзалей і ставілі на старое месца побач з Леніным, а то я ўяўляю, колькі разоў гэта было і як бы гэта выглядала.

Дзівіць у гэтай сітуацыі нечаканая звышактыўнасць нашых грамадзян, так званай «інтэлектуальнай эліты», у адносінах да здарэнняў, якія адбываюцца ў СУСЕДНЯЙ, падкрэсліваю краіне, краіне, якая з’яўляюцца нашаю блізкаю суседкаю, але, тым не менш, гэта іншая краіна.

Адзін грамадзянін, доктарска-навуковага і дэпутацка-сенатарскага паходжання, з лёту прапануе, каб урад суседняй краіны папрасіў у нашага народа прабачэння за сваю няправільную пазіцыю па «Бурым» і неразумныя дзеянні у адносінах да беларускай меншасці на Беласточчыне...

Мне цікавы механізм: прастаўнікі польскага ўраду будуць хадзіць пехатою па вёсках і мястэчках нашае Бацькаўшчыны, збіраць на плошчах народ і прабачацца публічна, ці зробяць гэта ў цілівізары, ці ў радыё, ці абмяжуюцца нейкай пісьмовай дэкларацыяй?

Другія ж, больш радыкальныя нашыя таварышы, увогуле патрабуюць аб’явіць байкот гнюснай Польшчы і ейным таварам, забіць Брузгі і Бераставіцу дошкамі і не ездзіць туды на закупы год, таму што толькі дзякуючы нам палякі жывуць і выжываюць!!! Вось тады яны паскачуць!!!

Тэзіс, канешна, дыскусійны, але ж калі за яго ўзяцца, то можна нейкія доказы і нарыць...

Яшчэ адно здарэнне, якое немагчыма абмінуць — урад Літвы збіраецца ўрачыста перапахаваць астанкі паўстанцаў 1863 года, знойдзеныя нядаўна на Замкавай гары ў Вільні. На помніку мяркуецца выбіць надпіс на дзьвух мовах — польскай і літоўскай.

Акрэсленая колькасць радыкальна настроеных грамадзянаў абураецца, піша петыцыі: а дзе ж беларуская мова, чаму гэта хітрыя суседзі раптам забыліся пра нас?

Суседзі аказаліся нармалёвыя. Раптам пра нас усё ж успомнілі, і паабяцалі дадаць трэці надпіс — па-беларуску!

Ну добра, а калі ўспомнілі і пагадзіліся дадаць трэці надпіс, дык ён будзе лацінкаю ці кірыліцаю? Калі кырыліцаю, то як, наркамаўкай, ці тарашкевіцай? Тут можна па гэтым пытанні правесці нават рэферэндум!

Карацей, крыўдзяць і левыя, і правыя, і верхнія, і ніжнія, і больш пакрыўджанага народа, чым мы, нідзе няма. А тут, на дадатак, яшчэ інфляцыя, і гуркі, даражэйшыя за мяса!

Помніцца, у сваім часе савецкія людзі часта і ахвотна асуджвалі словамі і рэзалюцыямі розных там міжнародных сіяністаў і масонаў, ізраільскую ваеншчыну, ястрабаў на Капіталійскім узгорку, чылійскую хунту, бедавалі над Анджэлай Дэвіс і афраамерыканцамі.

Рабілі яны гэта ў абедзены перапынак, збіраліся ў якім цаху на прадпрыемстве з плакатамі і развенчвалі вуснамі такароў, слесароў і фрэзероўшчыкаў там усялякіх Піначэтаў, Голдаў Меіраў, Пал Потаў вельмі забаўным спосабам, нават не ўяўляючы, пра каго і пра што канкрэтна гаворка:

«Я не знаю, кто такая Чылі, но еслі Луізу не адпусцят с карнавала, я работать не буду!» Іх, савецкіх людзей, таксама час ад часу непакоіў Гандурас.

Пра свае, унутраныя праблемы, а іх было шмат, неяк гаварыць ні то не дазвалялася, ні то не хацелася. Не, былі і свае праблемы: розныя там Пастэрнакі, Салжаніцыны, Вайновічы, Букоўскія, Вішнеўскія ды РастраповічыастраповічыРа.

А большых праблемаў не было!

Нібы не?

Няма даўно СССР, няма сацыялістычнага лагеру, ды і рабочых на заводзе не збярэш, і заводы не працуюць, і рабочых на іх няма... А звычкі і інстынкты засталіся—«савок» з чалавека выходзіць даўжэй, чым плутоній!

Таму людзі збіраюцца горбамі па фэйсбуках, сацыяльных сетках, і давай выпырскваць адзін на другога душэўныя міазмы!

Вясна, адным словам! Вясна прыйшла ў нашу хату! Адзін валіць праз вёску з ахінутым у ганучу ружжом і забівае цешчу, жонку і яе брата, другі топіцца ў рэчцы, трэці, адседзеўшы год у недалёкіх месцах, душыць уласнымі рукамі нібы каханую дзяўчыну і звальвае ў блізкі лес, чацьвёртая вешаецца, пятая выдае нейкія неверагодныя перлы пра дыктатуру і дэмакратыю.

Ды што там казаць!

Вясна прыйшла!

Бойцеся яе!

Хавайцеся, хто куды здолее!

 

Меркаванні аўтараў апублікаваных матэрыялаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.

You have no rights to post comments

Актуальное

На Пролетарской улице строят последний дом — как выглядит новый квартал

На Пролетарской улице строят последний дом — как выглядит новый квартал

Завершается застройка Пролетарской улицы — каким будет новый жилой квартал недалеко от центра города смотрите в нашем репортаже.

Добавить комментарий

Подробнее...

Фотоблог Наталии Дорош

Фотоблог Сергея Морозова

Афиша «ВГ»

  1. ОК
  2. ВК
  3. FB
 
  1. В Беларуси
  2. В мире

Погода Гродно

Информация сайта pogoda.by

Курсы валют

Курсы валют в банках г.Гродно на www.ecopress.by

Вопрос недели

Где вы живёте?

Вопрос - ответ

Как получить доступ к базе тунеядцев, если вы находитесь за границей?

Блог фотоклуба «Гродно»

Вечерний Гродно

Газета Вечерний Гродно — новости и события города, статьи, публикации о Гродно.

добавить на Яндекс

2004–2019 © Перепечатка новостей и материалов, размещенных на сайте газеты «Вечерний Гродно», разрешается только после заключения письменного договора с редакцией. Иное копирование, перепечатка и распространение материалов сайта vgr.by без разрешения редакции запрещены.

Мнения авторов опубликованных новостей, а также оставленных на сайте комментариев могут не совпадать с мнением редакции. За содержание платных статей и баннеров ответственность несет рекламодатель.

АДРЕС: г. Гродно, 230025, ул. Социалистическая, 32
ТЕЛЕФОНЫ: журналисты + (375) 152-62-15-01; 62-15-03; отдел рекламы + (375) 152-68-10-50; 68-10-51; приемная + (375) 152-62-15-02.

E-MAIL: vgr@mail.grodno.by, vechgr@gmail.com, vgr.reklama@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ: ЗАО «Редакция газеты «ВЕЧЕРНИЙ ГРОДНО»
УНП 590000914

СВИДЕТЕЛЬСТВО О РЕГИСТРАЦИИ №586, выдано Министерством информации Республики Беларусь 29.07.2009 года

Директор: Кучинский Александр Васильевич

Редактор сайта: Анна Влезько

2004–2019 © Все права защищены.
Система Orphus