19 Октября 2017

Пра новыя цікавыя прафесіі

27 Сентября 2017 14:13 Просмотров: 547

Цяперашнія прыгожыя часы, у якіх мы з вамі, дарагія чытачы, жывём, паставілі перад кожным з нас не толькі новыя нечаканыя задачы, як на штодня, так і на перспектыву, але і паспрыялі з’яўленню у нашым грамадстве новых, дагэтуль не бачных і не чутых прафесій.

Я не маю на ўвазе розных там брокераў, экстрасэнсаў, мерчэндайзераў ці блогераў, а хоць бы, напрыклад, діджэяў.

Год пятнаццаць ці дваццаць таму у якім гарадскім Доме культуры ці Палацы чыгуначнікаў перастаўляў вінілавыя плыты на праігравальніку падчас танцаў па суботах і нядзелях непрыкметны такі, ні сабе ні людзям, хлапчук. Яго больш удалыя і прыгажэйшыя аднагодкі паспяхова абходжвалі мілых і даступных дзяўчатаў, а хлапчук змяняў ды змяняў плыты і ўвосень, і ўзімку, а гады ішлі, таварышы ягоныя пладзіліся і множыліся, навад разводзіліся, а ён ўсё мяняў, праўда, ужо кампакт-дыскі, а танцы пачалі называцца дыскатэкамі, а пераменшчык плытаў — діджэем, а гады ішлі...

Зараз, наколькі я разумею, гледзячы на вялікія афішы, расклееныя па ўсіх гарадах неабсяжнай старонкі нашае, діджэй — гэта ўжо паўнавартасная прафесія, элітная і высокааплатная, діджэі панавыдумлялі сабе псеўданімаў, паганялаваў і мянушак, іх — легіён, калі не больш.

Але калі сутыкаешся з нікаторымі з іх падчас нейкага вечаровага прыватнага мерапрыемства, то гэты вечар нагадвае суцэльную крывавую бойку паміж діджэем з аднаго боку і усім астатнім чалавецтвам, якое бавіцца на вечарыне, — з другога.

Бо ён думае, што асноўнае, што ад яго хочуць пачуць, — гэта не падбор прыгожых і разнастайных твораў сучаснай папулярнай музыкі, а колькасць дэцыбелаў у пераліку на вадно вуха, і чым іх, дэцыбелаў, будзе больш, тым нібы лепей.

Да гэтага дадаецца яшчэ разнастайнае каляровае міргаючае святло, і ў выніку ўвесь вечар звонку нагадвае нешта сярэдняе паміж пеклам і інструментальным цэхам завода карданных валаў.

 Пра музычны густ нават няма чаго казаць. І з кім пра што гаварыць? Большасць з так званых діджэяў далей двара пяціпавярховай хрушчоўкі на Балоце маральна і фізічна не выязджалі, а пра энцыклапедыю «Rolling stone» Патрыцыі Раманоўскі наўрад ці што ведаюць.

Такія, ведаеце, самасейкі, самародкі ад сахі, ад сучаснае айчыннае музычнае глебы...

Не, ёсць і будуць сярод іх прыемныя выключэнні — людзі выхаваныя, з тонкім і далікатным музычным густам, з адчуваннем, да якой аўдыторыі яны прыйшлі і што трэба граць напачатку і што напрыканцы, але іх настолькі мала — як працэнт утрымання кальцыю у літровым пакеце малака...

Міла таксама на душы робіцца, час ад часу ўключыўшы тэлевізар і пагледзеўшы на вядоўцу чарговага кулінарнага шоў. Помніцца мне, калісьці сам Правадыр усясветнага пралетарыяту марыў пра тое, каб кожная кухарка магла ці павінна была навучыцца кіраваць дзяржаваю.

Мара Правадыра збылася — кухаркі і кухары, байцы буйное рагатае скаціны і абвальшчыкі мяса запаланілі ўсе магчымыя экраны ўсіх тэлестанцыяў і вучаць нас, і павучаюць, і рэжуць, і стругаюць, і перамешваюць — адным словам, кіруюць!

Але ці прыбыло ад гэтага худаватых і выспартаваных грамадзянаў са светлымі вегетарыянскімі тварамі на нашых вуліцах і плошчах, ці перастаў народ купляць небяспечныя для здароўя сасіскі і сардэлькі, ці выгатаўляе шматдзетная мама з ранку штодня сваёй неўгамоннай грамадцы макароны спагеці пад сырам пармезан з крэветкамі і аліўкамі?

Таму прыпамінаецца яшчэ адна рэпліка Правадыра — пра адцягванне ўвагі пралетарыята ад класавае барацьбы метадам затуманьвання галоваў рознымі непатрэбнымі дыскусіямі, але гэта я так, нешта да пары прыпомніў...

Таксама новая прафесія сённяшняга дня — дырэктар (дырэктарка) шлюбна-рэкламнага агенцтва. Гэтыя рэзвыя маладзёны ды маладухі прапануюць зялёнай нявопытнай пары шлюбуючыхся такі феерверк здарэнняў на вясельным банкеце, што манакскаму князю Рэнье не снілася — тут табе і клоўны, і шоў з гаспадарчага мыла, і папулярная спявачка Іна Афанасьева, і штукар-фокуснік, і тэатр «Хрыстафор», і вядучая з радыё — не вяселле, словам, а Амерыка без даляраў...

Звёўшы дэбет з крэдытам на другі дзень пасля ўрачыстасці, маладыя   пачынаюць ашчаджаць кожную капеечку, каб было за што жыць і выплочваць працэнты па банкаўскім крэдыце, за які яны і зрабілі шлюб...

Такім вось чынам діджэі, вядоўцы кулінарных шоў і кіраўнікі вясельна-рэкламных агенцтваў упрыгожваюць і, не пабаюся такога сказаць, уразнастайваюць нашае сённяшнее жыццё...

Добавить комментарий

Уважаемые читатели! На сайте vgr.by введена премодерация комментариев в связи с изменениями в законодательстве о СМИ. Ваши сообщения будут опубликованы после проверки модератором.

ВНИМАНИЕ!При добавлении комментариев категорически запрещено: оскорблять чужое достоинство, сеять и проявлять межрелигиозную или иную рознь, призывать к насилию, переходить на личности, употреблять ненормативную лексику. Комментарии, в которых нарушены правила, будут редактироваться или удаляться. Авторы комментариев несут ответственность за содержание оставленных сообщений.

Защитный код
Обновить

Фотоновости

Во дворе Старого замка археологи нашли неизвестную стену

Во дворе Старого замка археологи нашли неизвестную стену

Часть крепостной стены Старого замка разобрали. Во дворе археологи нашли неизвестную стену. Подготовка к реставрации королевской резиденции перешла в активную стадию.

Добавить комментарий

Подробнее...

  1. ОК
  2. ВК
  3. FB
 

  1. Популярное
  2. Комментарии

Погода Гродно

Информация сайта pogoda.by

Курсы валют

Курсы валют в банках г.Гродно на www.ecopress.by

Вопрос недели

Сколько вы зарабатываете?

Вопрос - ответ

Почему в экспрессном автобусе не действует скидка, если есть общий проездной — на автобус и троллейбус? Дешевле платишь, если проездной билет только на автобус.

Фотоблог Наталии Дорош

Мнения

  • Александр Жешко

    бизнес-консультант

    Зачастую именно эта благодатная среда и рождает гениев мирового масштаба. Для примера вспомните, как Стив Возняк и Стив Джобс создавали в гараже свой компьютер
  • Частные дневники превращаются в важные документы истории, они знакомят со многими забытыми событиями, с людьми из прошлого, приоткрывая тень и свет их биографий, тем самым расширяя границы наших представлений о забытом, помогают реставрировать события...
  • Пра музычны густ нават няма чаго казаць. І з кім пра што гаварыць? Большасць з так званых діджэяў далей двара пяціпавярховай хрушчоўкі на Балоце маральна і фізічна не выязджалі, а пра энцыклапедыю «Rolling stone» Патрыцыі Раманоўскі наўрад ці што ведаюць.
  • было время, когда каждое выступление по телевизору педагогов-новаторов становилось предметом дебатов. Правда, это было в стране, где мороженое реально стоило двадцать копеек.

Вечерний Гродно

Газета Вечерний Гродно — новости и события города, статьи, публикации о Гродно.

добавить на Яндекс

Партнёры

 

Полезно знать

2004–2017 © Перепечатка новостей и материалов, размещенных на сайте газеты «Вечерний Гродно», разрешается только после заключения письменного договора с редакцией. Иное копирование, перепечатка и распространение материалов сайта vgr.by без разрешения редакции запрещены.

Мнения авторов опубликованных новостей, а также оставленных на сайте комментариев могут не совпадать с мнением редакции. За содержание платных статей и баннеров ответственность несет рекламодатель.

АДРЕС: г. Гродно, 230025, ул. Социалистическая, 32
ТЕЛЕФОНЫ: отдел новостей — + (375) 152-77-23-78; 77-00-89; реклама — + (375) 152-72-00-36; 68-10-50; 68-10-51.

E-MAIL: vgrgrodno@gmail.com, news.vgr@gmail.com, vgr.reklama@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ: ЗАО «Редакция газеты «ВЕЧЕРНИЙ ГРОДНО»
УНП 590000914

ДИРЕКТОР И ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР: Инесса Владимировна МАКСИМЧИК

СВИДЕТЕЛЬСТВО О РЕГИСТРАЦИИ №586, выдано Министерством информации Республики Беларусь 29.07.2009 года

2004–2017 © Все права защищены.
Система Orphus