Воскресенье, 15 сентября
  • Погода в Гродно
  • 15
  • EUR2,2768
  • USD2,0511
  • RUB (100)3,1859
TOP

Автор: yuliya_katarjynskaya

Першы дзень фестывалю “Вандроўка ў этнаказку” прайшоў у вёсцы Гудзевічы, 60 кіламетраў ад Гродна. Сюды з’ехаліся майстры з Гарадзеншчыны і Сувальшчыны, народныя і фальклорныя калектывы, мадэльеры і аматары беларускай культуры. У апошнія гады на фестывалях з’яўляецца ўсе больш вышыванак не толькі сярод выступоўцаў, але і наведвальнікаў.

Масленіца, або провады зімы, прыйшла да нас з паганскай культуры. Пра гэта сведчыць не толькі абрадавае спальванне саламянай лялькі, але і галоўны сімвал Масленіцы — румяны блін, які сімвалізуе вясновае сонца. Масленіца святкуецца на працягу тыдня і называецца «шырокай».

Чалавек заўсёды хацеў зазірнуць у будучыню, даведацца, што яго чакае. Такая магчымасць была ў яго раз на год. Сямейныя людзі варажылі на ўраджай, прыплод у гаспадарцы, а маладым дзяўчатам і хлопцам хацелася даведацца, хто ж наканаваны ім лёсам.