Вторник, 17 сентября
  • Погода в Гродно
  • 13
  • EUR2,2626
  • USD2,0438
  • RUB (100)3,199
TOP

Автор: slujba_navinau_vg

Як распавялі арганізатары выставы, янапазнаёміць наведвальнікаў са светам старых забытых рэчаў, пакінутых гаспадарамі на адным з самых загадкавых месц дома – гарышчы. 

Гродна на адныя суткі стане цэнтрам полек ды кадрыляў. Першыя ў Беларусі дзень і ноч традыцыйных танцаў у міжнародным фармаце зладзяць 11-12 лістапада ў сядзібе «Райскі куток» у Зарыцы.

Даведацца, як жылі гарадзенцы да вайны, у ваенныя годы і адразу пасля яе можна будзе на прэзентацыі кнігі «Зусім іншы горад: Гродна і гродзенцы ў вусных успамінах», якая адбудзецца ў этнакраме «Цудоўня» у пятніцу, 12 траўня.

Кнігу пра часы, калі князі размаўлялі па-беларуску, а нашая дзяржава распасціралася ад Балтыйскага да Чорнага мора, прывязуць у Гродна. Прэзентацыю кнігі Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі» злядзяць ў «Цэнтры гарадскога жыцця» (Савецкая вуліца, 3) а 18:30 ў сераду, 22 сакавіка. Аўтары згодныя на аўтограф- і сэлфі-сесію.

Ва ўсім свеце 15 лютага адзначаецца Міжнародны дзень дзяцей, якія хварэюць на анкалогію. Гродзенскі дзіцячы хоспіс пры падтрымцы Дзіцячай паліклінікі № 2 г. Гродна у гэты дзень прэзентуе сацыяльны ролік, у якім дзеці простымі словамі распавядаюць пра складаныя і важныя рэчы.

Дзеля чаго калядоўшчыкі ходзяць вуліцамі, як святкаваць Каляды ў сям'і, чым гэтае свята заўжды было важным, што ўмяшчае святочны перыяд, якія яшчэ назвы мае і якія традыцыі прайшлі да нас праз стагоддзі — і больш за тое паспрабуюць успомніць і разабрацца у этнакраме «Цудоўня» у чацвер, 15 снежня.

Народны ансамбль песні і танца «Гасцінец» запрашае на вандроўку па беларускіх музычных прасторах — выступленне артыстаў адбудзецца ў канцэртнай зале Цэнтра культуры Гродна ў пятніцу, 25 лістапада, а 19 гадзіне. На канцэрт можна атрымаць запрашэнне.

Творчая суполка «Падазроныя ды без нагляду» пакажа гарадзенцам незвычайную п’есу беларускага творцы Лёхі Чыканаса «Сэкс мне не патрэбен». Прэзентацыя адбудзецца ў творчай прасторы “Дом46” на вуліцы Лелявеля, 46, у суботу, 19 лістапада. Пачатак а 19-й гадзіне. 

Урок беларускай літаратуры для ста гродзенскіх школьнікаў правядуць тэлевядучы Юрый Жыгамонт і паэтэса Раіса Баравікова. Заняткі «Чытаем па-беларуску з velcom» зладзяць у Новым замку ў сераду, 16 лістапада.