Суббота, 21 сентября
  • Погода в Гродно
  • 12
  • EUR2,2585
  • USD2,0412
  • RUB (100)3,198
TOP

Автор: maryna_harevich_fota_syargeya_lyudkevicha

Вядомыя гарадзенцы часова вярнуліся ў дзяцінства, узялі ў рукі пэндзлікі і малявалі паветраны шар, сланечнік, анёла, поле макаў. Акцыю «З верай у жыццё і людзей» зладзілі ў музеі гісторыі рэлігіі, каб падтрымаць дзяцей, хворых на рак, і прыгадаць аб ранняй дыягностыцы анкалогіі.

Лёгкім матыльком ён узлятае па сходах Фарнага касцёла, выпярэджваючы няспешных бабуль. Пераадольвае 33 прыступкі ўнутры круглай вежы ў мурах храма — на хоры. Скідае капялюш, паліто і свой адзіны чаравік. Так лягчэй іграць. Адхінае клавішы, і па касцёле разыходзіцца Ave Maria, марш Мендэльсона або «Магутны Божа».

Калядоўшчыкі сёлета завіталі не толькі ў хаты гарадзенцаў, але прайшлі па цэнтры горада ды наведалі кавярні на Раство, 7 студзеня. Міжвольныя гледачы на вуліцах спяшаліся зняць на мабільнікі незвычайную для горада з’яву, а наведнікі кавярняў горача падтрымалі нечаканых выступоўцаў ды паскакалі з імі ад душы.

На кірмашы “Залатая восень”, што прайшоў 27-28 верасня на Савецкай плошчы, гандлявалі кавунамі, саджанцамі ды посудам. А вось кабачкі ці зеляніну знайсці было даволі цяжка.

Амаль гадзіну змаглі пратрымаць увагу самых маленькіх гледачоў раставыя лялькі з Дзятлава. Спектакль ладзіўся на сцэне ў парку Жылібера у межах фестываля нацыянальных культур.