Пятница, 10 апреля
  • Погода в Гродно
  • 10
  • EUR2,7364
  • USD2,516
  • RUB (100)3,3744
TOP

Автор: maryna_harevich

Намеснік губернатара арганізаваў карупцыйную групу, Нёману не дазволілі замерзнуць, а каб раскрыць злачынства, падазраваных збівалі. Пра малавядомыя асаблівасці злачыннаці ў Гродне ў ХІХ стагоддзі распавёў гісторык Алесь Радзюк.

Перапіс беларускамоўнага насельніцтва пачаўся ў сацсетках у панядзелак, 18 студзеня. Людзі рознага роду дзейнасці публічна прызнаюцца, што карыстаюцца мовай. За пяць дзён у спіс увайшло 1300 чалавек.

Перажыць супольна атрыманне беларускай пісьменніцай Святланай Алексіевіч літаратурнай прэміі Нобеля прапануюць у Гродне. Публічную анлайн-трансляцыю са Стакгольма зладзяць у этнакраме «Цудоўня» на В. Траецкай, 16.

Гродзенцам раскажуць пра тое, адкуль пайшла назва нябесных целаў у беларускай культуры. Прэзентацыя кнігі «Паміж небам і зямлёй» адбудзецца ў этнакраме «Цудоўня» (В. Траецкая вул., 16) у суботу, 28 лістапада, а 19:00.

Малады гурт Shuma першым у Беларусі спалучыў этнічныя спевы і электронную музыку, а яго салістка Руся агучыла вакзалы ў Гродне, Брэсце і Мінску. Мы пагутарылі з дзяўчынай аб тым, чаму на іх канцэртах плачуць мужчыны, як швейцарскія джазмены выбралі беларусак для супольнага праекта і як знайсці свой уласны голас.