Понедельник, 16 сентября
  • Погода в Гродно
  • 13
  • EUR2,2768
  • USD2,0511
  • RUB (100)3,1859
TOP

Автор: maryna_harevich

Гарадзенцы атрымаюць магчымасць наведваць бясплатныя кінапаказы амаль праз цэлы тыдзень. Міжнародны фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека Watch Docs зладзяць ў горадзе з 23 па 28 кастрычніка.

Сёрфіць інтэрнэт, размаўляць на замежных мовах, танчыць лаціну, вывучаць гісторыю горада, удзельнічаць у міжнародных спартовых спаборніцтвах — такія перспектывы адкрываюцца перад сталымі студэнтамі «Універсітэта залатога веку» у Гродне. У ім распачаўся дзевяты навучальны год.

Пра прыгоды з гадзіннікамі, глыбіню і плыткасць сучаснай паэзіі, сакрэты гарбузоў і баклажанаў, а таксама пра жыццё за мяжой мы паразмаўлялі з гісторыкам і паэтам Сввятланай Куль.

Пяць ідэй для паляпшэння парка Жылібера прапанавала ландшафтны архітэктар Яна Марчук. Гарадзенка выступіла з прэзентацыяй у Цэнтры гарадскога жыцця ў суботу, 16 верасня.

Сталыя людзі засвойваюць камп’ютар, вучаць замежныя мовы, шукаюць сваіх продкаў, дапамагаюць бяздомным людзям і бадзяжным жывёлам. Навошта яны ідуць вучыцца пасля выхаду на пенсію, расказалі студэнты Універсітэта Залатога Века ў Гродне.

Гарадзенцаў навучаць адрозніваць аўтапартрэты Пікасо і Далі і пазнаваць не толькі «Чорны квадрат» Малевіча. Цыкл бясплатных лекцый «–арты і –ізмы» ад мастачкі і педагога Вікторыі Ільіной пачнецца 13 верасня а 18:30 у Цэнтры гарадскога жыцця (Савецкая вуліца, 3).

Убачыць нататнікі з Караткевічам на зубры і Коласам на ровары, адшукаць Гродна на мапе Вялікага княства Літоўскага, пагартаць яскравыя коміксы па-беларуску і набыць вышыванае адзенне маглі наведнікі першага гарадзенскага фэста вышыванкі. Ён прайшоў у дворыку Цэнтра гарадскога жыцця (Савецкая вуліца, 1) у нядзелю, 10 верасня.