Суббота, 18 января
  • Погода в Гродно
  • 1
  • EUR2,3634
  • USD2,1228
  • RUB (100)3,4527
TOP

Велікодныя віншаванні біскупа Аляксандра Кашкевіча для вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі

Гэтае пасланне радасці і надзеі гучыць сёння ў нашых сэрцах. Мы адзначаем найстарэйшае, а разам з тым найважнейшае хрысціянскае Свята — урачыстасць Уваскрасення Пана. У Пасхальнай таямніцы Мукі, Смерці і Уваскрасення здзейснілася справа нашага збаўлення: Езус Хрыстус назаўсёды перамог усе сілы зла, граху і смерці, а сэрцы сваіх вызнаўцаў напоўніў надзеяй цалкам новага жыцця ў вечнасці.


Дарагія дыяцэзіяне!

Хрыстус уваскрос!

Аллелюя!

Гэтае пасланне радасці і надзеі гучыць сёння ў нашых сэрцах. Мы адзначаем найстарэйшае, а разам з тым найважнейшае хрысціянскае Свята — урачыстасць Уваскрасення Пана. У Пасхальнай таямніцы Мукі, Смерці і Уваскрасення здзейснілася справа нашага збаўлення: Езус Хрыстус назаўсёды перамог усе сілы зла, граху і смерці, а сэрцы сваіх вызнаўцаў напоўніў надзеяй цалкам новага жыцця ў вечнасці.

Паўстаўшы з мёртвых, Сын Божы спаўняе ўласнае абяцанне: «І вось Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку» (Mц 28, 20). Уваскрослы Хрыстус застаецца з намі, пілігрымуе з намі па шляхах жыцця, з’яўляецца нашым Панам і Збаўцам у кожным месцы і ў кожны час. Яго прысутнасць сярод нас у слове Евангелля, у святых сакрамэнтах, у супольнасці Касцёла падтрымлівае нас у штодзённым паміранні для граху і жыцця для Бога (пар. Рым 6, 11).
Адзначаючы таямніцу нашага адкуплення, жадаю ўсім вам, дарагія браты і сёстры, глыбокага спазнання незвычайнай блізкасці Пана і Яго бясконцай любові. Няхай Хрыстус Уваскрослы умацуе ў кожным з нас надзею і ажывіць веру. Няхай сваёй ласкай нястомна адкрывае нашы сэрцы на моц Яго любові, на дар міру, прабачэння і паяднання. Няхай глыбокая асабістая сустрэча з Адкупіцелем прынясе як мага больш прыгожыя плёны ў жыцці асабістым, сямейным і грамадскім.

Яднаючыся духоўна ў перажыванні велікоднай радасці, жадаю вам усім, дарагія дыяцэзіяне, Божага благаслаўлення, добрага здароўя і шчодрасці ўсялякіх ласкаў ад Уваскрослага Збаўцы.

Вясёлых святаў!

Самое читаемое

Разное