У цэнтры Гродна з’явіцца кавальскі дворык. А яшчэ тут зможам набыць велікодные вербы, лялькі-абярэгі ды іншыя карысныя дробязі

У бліжэйшую суботу, 4 сакавіка, на  Савецкай плошчы у Гродне адбудзецца традыцыйнае свята рамеснікаў «Казюкі».

*Фото носит иллюстративный характер. Фото: yandex.by

За больш за дваццацігадовую гісторыю існавання гэтага мерапрыемства яно пашырылася, стала папулярным не толькі ў гродзенцаў, але і далёка за межамі нашага горада. 

Вось і сёлета на гродзенскія «Казюкі» прыедуць майстры з Бабруйска, Віцебска, Магілёва, Стоўбцаў, Мінска і іншых гарадоў. 

Як распавялі ў гарвыканкаме, аматарам традыцыйных рамёстваў і сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстры прапануюць вырабы з металу, дрэва, гліны, саломы, лазы, скуры, ільну, воўны, шкла, бісеру, а таксама ўзоры дэкупажу, канзашы, скрапбукінгу, тапіарыі ды іншае.

Мы зноў сустрэнемся з сябрамі «Шчырай майстэрні» з Магілёва, удзельнікамі клубу «Карагод сяброў» са Стоўбцоў, разам з намі «Казюкі» адзначаць раённыя дамы і цэнтры рамёстваў Гродзеншчыны.

Гродзенскія майстры прадставяць у велікодных вербаў і фларыстычных кампазіцый, калекцыі лялек-абярэгаў, вязаных вырабаў, лапікавага шыцця, традыцыйнага беларускага адзення ды рушнікоў.