Пра афрыканскую швачку, жаночую турму і гарадскіх каўбояў — гарадзенцаў запрашаюць на фестываль бясплатных фільмаў

Гарадзенцы атрымаюць магчымасць наведваць бясплатныя кінапаказы амаль праз цэлы тыдзень. Міжнародны фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека Watch Docs зладзяць ў горадзе з 23 па 28 кастрычніка.

Гледачам прапануюць дзесяць кінастужак па тэме правоў чалавека. Сюжэты закранулі самыя розныя праблемы ад катастрофы на рацэ Енісей да турэмнага жыцця асуджаных жанчын ва Усходняй Германіі. Наведвальнікі фестывалю ўбачаць працы сусветна вядомых дакументалістаў з Бельгіі, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Нарвегіі, Ізраіля, ЗША, Новай Зеландыі, Расіі, Эстоніі, Польшчы. Фільмы пакажуць на мове арыгіналу з субтытрамі па-руску або па-беларуску. Большасць сеансаў зладзяць увечары а 20 гадзіне.

Даведка «ВГ»

Фестываль WATCH DOCS праводзіцца ў Гродне ўжо другі раз. Ён прыйшоў да нас з Польшчы, дзе ўсё пачалося ў 2001 годзе. У сваім фармаце фестываль адзін з самых буйных у свеце.

Праграма гарадзенскага фестывалю:

Панядзелак, 23.10, а 20:00

«Катастрофа», 55’ (Расія 2016)

Месца правядзення: Цэнтр адпачынку і развіцця «Партал», вул. Вялікая Траецкая 31

Фільм пра лёсы людзей, якіх жыццё абяднала з катастрофай гідраэлектрастанцыя на рацэ Енісей, адна з самых буйных на тэрыторыі былогага Савецкага саюза. Катастрофа адбылася ў 2009 годзе, ў выніку загінула 75 чалавек.

Аўторак, 24.10, 20:00

«Зламаныя — жаночая турма ў Хохенэку», 7’ (Германія 2015)

«Лічачы дні», 15’ (ЗША 2016)

«Матонге», 13’ (Бельгія 2015) 

«Мая дачка Нора», 16’ (Бельгія, Францыя 2016)

«Цырымонія», 5’ (Новая Зеландыя 2015)

Месца правядзення: веган-бар «Несцерка», вул. Маставая 35

Што абядноўвае афрыканскую швачку, жанчын, якія прайшлі праз турму ці дзяўчыну, якая выехала з Бельгіі ў Сірыю каб прыняць удзел у Святой вайне? Серыя кароткаметражных дакументалак, якія прысвечаны жанчынам з самых розных куткоў свету.

Серада, 25.20, 20:00

«Гулаг: цяжкія ўспаміны», 44’ (Германія 2016)

Месца правядзення: ГА «Цэнтр “Трэці сектар”», вул. Будзёнага 48а-86

Пытанне гістарычнай памяці ў расійскім грамадстве — скаладанае. Яшчэ больш скаладанае, калі на яе пачынае ўплываць дзяржава. У фільме мы пазнаёмімся з былым вязням гулагу ў Перме, з вартаўніком і замежнымі  валанцёрамі, якія зараз працуюць на яго тэрыторыі.

Чацвер, 26.10, 20:00

«Чыстыя», 87’ (Ізраіль, Вялікабрытанія, Ірландыя, Нарвегія 2016)

Месца правядзення: Цэнтр гарадскога жыцця Гродна, вул. Савецкая, 3

Фільм пра небяспечныя сувязі палітычных элітаў і стадыённых хуліганаў, пра два гады з жыцця Бельтару Еразаліма.

Пятніца, 27.10, 19:00

«Адкуль бярэцца пыл і куды знікаюць грошы», 98’ (Эстонія 2013)

Месца правядзення: ГА «Цэнтр “Трэці сектар”», вул. Будзёнага 48а-86

Дакументальная стужка пра тры з паловай гады падрыхтоўкі грандыёзнага палітычнага шоў «З’езд партыі «Адзіная Эстонія»».

Субота, 28.10

13.00 Жывая бібліятэка

17.30 «Гарадскія каўбоі», 30’ (Польшча 2016)

Месца правядзення: Дом46, вул. Лелевеля 46

Для шматлікіх Ірландыя — гэта зялёная выспа дабрабыту. Аднак фільм «Гарадскія каўбоі» паказвае жыццё на яе з зусім іншага боку.