Вторник, 21 января
  • Погода в Гродно
  • 2
  • EUR2,3518
  • USD2,1205
  • RUB (100)3,4489
TOP

Кнігу Андрэя Чарнякевіча пра «бацьку беларускіх паланафілаў» прэзентуюць у Гродне

Аматары гісторыі цяпер могуць пазнаёміцца з біяграфіяй аднаго з самых актыўных дзеячаў 1920-х гадоў Паўла Алексюка. Прэзентацыя кнігі гісторыка Андрэя Чарнякевіча «Чужы сярод чужых» адбудзецца ў этнакраме «Цудоўня» (Вялікая Траецкая, 14) а 19:00 ў аўторак, 5 верасня. Уваход вольны.

Аматары гісторыі цяпер могуць пазнаёміцца з біяграфіяй аднаго з самых актыўных дзеячаў 1920-х гадоў Паўла Алексюка. Прэзентацыя кнігі гісторыка Андрэя Чарнякевіча «Чужы сярод чужых» адбудзецца ў этнакраме «Цудоўня» (Вялікая Траецкая, 14) а 19:00 ў аўторак, 5 верасня. Уваход вольны.

На прэзентацыі можна будзе задаць аўтару пытанні, падыскутаваць, а таксама набыць кнігу па спецыяльным кошце і атрымаць аўтограф аўтара. Кніга змяшчае палітычную біяграфію Паўла Алексюка, беларускага дзеяча першай трэці ХХ стагоддзя. Яго лічаць ці не самай супярэчлівай фігурай нашай гісторыі. Цяжка ўзгадаць сярод дзеячаў беларускага руху асобу больш непрывабную, чым Аляксюк. Яго негатыўна ацэньвалі, як прыхільнікі, так і праціўнікі беларускасці. Паўла Алексюка ў міжваенным друку ахрысцілі «бацькам беларускіх паланафілаў» за арыентацыю на польскую дзяржаву. Іншыя называлі яго «антыгероем беларускай гістарычнай літаратуры». Разам з тым, ён быў адным з найбольш актыўных беларускіх палітыкаў пачатку 1920-х гадоў. Ён быў рэдкім прыкладам прагматыка, што «дзейнічаючы на карысць незалежнасці Беларусі, кожны раз выбіраў аптымальны варыянт выхаду з наяўнай сітуацыі». Кнігу можна набыць у этнакраме «Цудоўня».

Дарэчы, аўтарству Андрэя Чарнякевіча належаць таксама кнігі «Нараджэнне беларускай Гародні», «Под ркылом Коложи», «Красная книга Гродно», напісаныя самастойна або ў супрацы з іншымі гісторыкамі.

Даведка «ВГ»

Павел Аляксюк нарадзіўся ў 1892 годзе. Вучыўся ў мужчынскай гімназіі ў Гродне. Стаў адным з ініцыятараў абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі ў 1918 годзе. Быў намеснікам упраўляючага Тварыства беларускай школы. Дзе і калі памёр, невядома.

Самое читаемое

Разное