Среда, 21 августа
  • Погода в Гродно
  • 16
  • EUR2,2803
  • USD2,0584
  • RUB (100)3,0864
TOP
Borisovbel.ru

У Гродне на руінах Ніжняй царквы памоляцца словамі, якiя напiсаў Францыск Скарына

Праваслаўныя верныя прачытаюць акафіст, складзены Францыскам Скарынай ў Ніжняй царкве ў нядзелю, 3 верасня. Так вернікі адзначаць дзень беларускай пісьменнасці і 500-годдзе Беларускай Бібліі.

Чытанне акафіста на мове арыгінала «Пресладкому їмени Господа нашего Іісуса Хріста» запланавана на 15:00 у Ніжняй царкве каля Старога замка. Увечары а 18:00 у актавай зале Свята-Пакроўскага сабора (Акадэмічная, 2) зладзяць святочную вечарыну. Прэзентуюць першы поўны пераклад Новага Запавета на беларускую мову. Яго рабіла сінадальная Біблійная камісія БПЦ. На імпрэзе можна будзе ўбачыць пакажуць макет станка Францыска Скарыны, які зрабілі святары са Шчучына.

Выступіць хор Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора, заспяваюць гарадзенскія барды. Арганізатары абяцаюць пачаставаць гасцей «смачнай скарыначкай», расказаў протаіерэй Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора Павел Касперовіч.

Самое читаемое

Разное