Прыхільнікам беларускай песні і танца зробяць падарунак

Народны ансамбль песні і танца «Гасцінец» запрашае на вандроўку па беларускіх музычных прасторах — выступленне артыстаў адбудзецца ў канцэртнай зале Цэнтра культуры Гродна ў пятніцу, 25 лістапада, а 19 гадзіне. На канцэрт можна атрымаць запрашэнне.

Фото: gascinec.inbel.biz

Народны ансамбль «Гасцінец» амаль 25 гадоў даруе шанавальнікам беларускай песні і танца падарункі — жывы гук, беларускую песню, мову, шчырыя ўсмешкі і добры настрой. Кожная сустрэча з глядачамі — гэта сустрэча з сябрамі і жаданне перадаць усё багаццё музычнай традыцыі Гродзеншчыны. Кожная вандроўка калектыва за межы краіны адчыняе суседзям багаты і добразычлівы сусвет гродзенскай гасціннасці. Кожная народная мелодыя і песня, пяшчотна і прафесійна апрацаваная, — гэта гасцінец-падарунак сябрам.

Стаць удзельнікам сустрэчы з ансамблем «Гасцінец» і далучыцца да шчырых прыхільнікаў беларускай песні можна бешкаштоўна: каб атрымаць запрашальныя білеты, тэлефануйце на нумар +375-29-281-00-79 (колькасць абмежавана).