Пятница, 13 декабря
  • Погода в Гродно
  • 2
  • EUR2,3436
  • USD2,1143
  • RUB (100)3,3269
TOP

У Гродне адбудзецца першае свята беларускай моды «Святаяннік»

Паказ мод з удзелам дзяцей і мам, якія знаходзяцца пад апекай ГДА «Гродзенскі дзіцячы хоспіс», адбудзеца ў зале завода кіравання прадпрыемства «Азот» 14 кастрычніка.

Паказ мод будзе фіналам першага свята беларускай моды «Святаяннік» — новага, індывідуальнага, адзінага ў сваім родзе праекта, які рэалізаваў Гродзенскі дзіцячы хоспіс. Дзякуючы сумесным намаганням дызайнеркі Святланы Пінчук, майстрыц аб’яднання «Гарадзенскі каларыт», гандлёвага дома «Нёман» і чулых гарадзенцаў была створана калекцыя адзення для 15 матуль і дзяцей з улікам беларускай культуры моды XVI–XIX стагоддзя.

«Першае свята беларускай моды “Святаяннік“» — гэта праект фарміравання талерантных паводзін у грамадстве і раўнапраўнага стаўлення да дзяцей з цяжкай формай інваліднасці. Асноўная мэта пректа — паляпшэнне сістэмы аказання дапамогі сем’ям, у якіх знаходзяцца цяжка і невылечна хворыя дзеці, праз стварэнне культурніцкага асяродзя.

«Мы заўсёды верым у дабро і добразычлівых беларусаў, без каторых дзейнасць Гродзенскага дзіцячага хоспіса немагчыма, — гавораць стваральнікі праекту. — І мы верым, што сумесна мы зможам здейсніць яшчэ не адзін сацыяльны дабрачынны праект. Запрашаем ўсіх на першае свята беларускай моды «Святаяннік», якое адбудзецца 14 кастрычніка 2016 года ў 15:30 у актавай зале завода кіравання прадпрыемства «Азот» па адрасу праспект Касманаўтаў, 100».

Самое читаемое

Разное