Воскресенье, 21 июля
  • Погода в Гродно
  • 26
  • EUR2,28
  • USD2,0255
  • RUB (100)3,215
TOP

Дарога да аблокаў

За цябе, як за саломінку, учапілася нікчэмна…

 

Тамара Мазур

Параўнанне

Адвечны покліч дзёрзкай волі…
Хто ад яе пітва п’янеў,
Магчыма, ён яшчэ ніколі
Спакою простага не меў.

Гуляй, душа!.. Ды толькі заўтра,
Як з плеч спадзе памяты плед,
Зайздросціць станеш рабству Майстра,
Што за сабой пакінуў след.

Каралева

Бог ці д’ябал твой свет разрывае,
Бог ці д’ябал?.. А ты паміж іх
Непрыкаяна маскі ствараеш
Для бязлікіх прыдворных сваіх.

Што на ролю жрацоў прэтэндуюць.
Там, дзе стомленасць хіліць цябе
Незнарок на забаўнасць пустую,
Каб няўзнак не паддацца журбе.

Нерашучаму — твар Казановы,
Ганарліўцу — пакорлівы лік…
І тым часам няўзважаным словам
У Хрыста забіваеш свой цвік.

Полымя кахання

Ах, як полымя шугала,
Бы нявіннае зусім.
Сэрца з полымя дастала,
Перапоўненае Ім.

І на волю адпусціла —
Хай шукае свет мірскі,
Хай жа будзе людзям мілым
З лёгкай Божае рукі.
Памацнее без спакусы
І кахання ланцугоў.
Ды, напэўна, згаснуць мусіць…
Бо без полымя Яго.

Ісціна

Шукаю, шукаю ісціну,
Як бохан надзённы свой.
Сцяжынка аерам выслана,
Пячэцца ж, як крапівой.

Ды ліхачка з ёю, з праўдаю —
Жывуць жа і без яе!
І з гордасцю, і з пагардаю
Пад ногі гляджу свае.

Вось месячык ясны выглянуў
З-за чорных груваздскіх хмар.
Шукаю, шукаю ісціну –
І ў тым мой зямны цяжар.

За цябе

За цябе, як за саломінку,
Учапілася нікчэмна,
Ды ішла па кладцы тоненькай…
Аказалася — дарэмна.

Да цябе, нібы да волата,
Прытулілася нясмела.
Нехта мне працягваў золата,
Я ж вачэй тваіх хацела.

Александр Слащёв  

Сумасшедшее

Парк. Беседка, где умную книгу
ветер просто захлопнул.
Зажглась вдруг звезда.
Ей ответили города окна.
И почудилось: «Да».
Да! Мы были вдвоём. И не вспомнить начала.
Взгляд тех глаз, как у рыси, сужался слепя.
Твоё платье шептало, шептало, шептало…
Мои руки ваяли и пели Тебя.
Я не знаю зачем, мои губы так помнят
эту жадность твоих губ, решивших сокрыть
от меня целый мир, все желания, кроме:
жажды чёрной, бесстыдной, безудержной — пить!
Пить и пить забытьё, безрассудно и слепо,
будто «завтра» не будет и нету «вчера»,
чтоб сливались сердца, поднимаясь на небо,
и в висках колотилось: «Пора».
Жизнь хлестала из нас, как поток водопада.
Пухли, трескались ягоды алчущих ртов.
Ничего не решал этот выдох: «Не надо»,
ничего не решал. Ничего.

Имя

Ночь

          сыпет ворохом

                                     листья

                                                  Луны

в комнату,

                   поверх холодной кровати…

Имени Твоему в ожиданье весны –

 

плакать!

Стираться из памяти,

                                     мёрзнуть

                                                      и тлеть,

спать среди мусора в фотоальбоме…

Но Имени Твоему не умереть

 

в доме!

Разве что вместе со мною…

                                                 потом…

когда оборвутся, как плёнка,

                                                  рассветы…

Это ведь в Имени плачут Твоём –

 

дети,

тобой не рождённые…

                                       ( нами с тобой!!!)

Над белым листом

                                 поседею…

                                                    осунусь…

Но Имя Твоё всё время сквозь строй

 

тащит в ушедшую юность.

Оно будто ставит

                               на будущем крест,

оно разлучает

                         с другими…

Имя Твоё без фамилии, без

возраста — просто имя…

Алена Ясэк

***
Вераснёвай вуліцы падолы,
Як вясною кветкі сабяру,
І дарогай роўнаю паволі
Да аблокаў белых паплыву.
Там сустрэну Божых я анёлаў.
Іх задача нас дабру вучыць,
І таму малюся да набёсаў,
Каб святую не парушыць ніць.
Мост вясёлкі, можа, мне паможа
Пераскочыць з восеньскай пары
На палеткі жыта маладога,
Да разораў гэтай збажыны.
Не здабыўшы праведнага хлеба
І згубіўшы душ сваіх святло,
Не ўзыходзяць грэшнікі на неба,
На зямлі пакінуўшы жыццё.

Паэзія дваіх

Паэзія — у вобразным санеце,
У тонкім звонка-вытанчаным цвеце,
Падобная загадкавай шыпшыне,
Ад хлопца падабалася дзяўчыне.
Кусты шыпшыны з часам разрасліся,
І хлопец той з дзяўчынаю сышліся.
Паэзію пасля яна пісала
Каханаму, якога жонкай стала.

 

Самое читаемое

Разное