Дзе ў Гродне адкрыюць беларускамоўныя класы

Дзевяць першакласнікаў хочуць навучацца па-беларуску з новага навучальнага года. Беларускамоўных дашкалят сёлета пабольшае на 16 асобаў.

Фото: family.by

Пяць дзяцей пойдзе ў першы беларускамоўнык лас у школу № 32 на вуліцы Ліможа, 11. Яшчэ чацвёра плануюць навучацца па-беларуску ў школе № 34 на Вішняўцы (Індурская шаша, 14). У мінулым навучальным годзе на беларускай мове агулам займалася 25 дзяцей — у беларускамоўных класах або па індывідуальнай праграме ў рускамоўных. У новую малодшую групу ў дзіцячым садку № 45 на вуліцы Сухамбаева, 5 бацькі запісалі 16 малых ад двух да чатырох год. Старэйшая беларускамоўная група ў гэтым садку таксама налічвае 16 чалавек.

Бацькі могуць падаць заявы на навучанне дзяцей у школе па-беларуску да пачатку верасня. Чарговая беларускамоўная група ў дзіцячы сад фармуецца да пачатку красавіка наступнага года.