Гродзенцаў запрашаюць бясплатна дасканаліць веданне замежных моваў

Сустрэчы Tandem Evening in Hrodna будуць ладзіцца кожную сераду а 18 гадзіне па адрасе Будзёнага, 48б.

фото: skuponom.ru

Першая сустрэча адбудзецца 20 мая па тэме «Канікулы» на англійскай, нямецкай, французскай і польскай мовах. Да ўдзелу ў гутарках запрашаюць не толькі тых, хто добра размаўляе на замежнай мове, але і людзей, якія толькі пачалі яе вучыць. Абмежаванняў па ўзросце няма. Удзельнікі раздзеляцца па «моўных сталах» і адначасова будуць гутарыць на выбранай мове. Кожны можа прапанаваць іншую замежную мову і знайсці аднадумцаў для яе, расказала арганізатарка сустрэчаў Вольга Галецка.