Слуцкія паясы з Францы і Польшчы паказваюць у Гродне

Пабачыць сапраўдныя кунтушовыя слуцкія паясы XVIII і XIX стагодзяў, прадметы старажытнага касцюму жупан і кунтуш, літургічнае адзенне і рускія паясы запрашаюць у музей гісторыі рэлігіі.

Сярод экспанатаў дзесяць слуцкіх паясоў, частка з іх прывезена з французскага Лiона і Польшчы, астатнія вытканыя ў Слуцку. На выставе прадстаўлены асабліва каштоўныя экспанаты — літыя паясы, якія выраблены з выкарыстаннем залатых і сярэбраных ніцей. Таксама тут можна пабачыць прадмет, падобны да брошкі, які мацавалі на пояс, — аграф з сапраўднымі ізумрудамі і рубінамі. Такім чынам наведвальнікі музея змогуць уявіць сабе, як выглядала багатая шляхта, таму что кунтушовы пояс быў абавязковым аксесуарам мужчынскага параднага касцюма ў Рэчы Паспалітай.

Слуцкія паясы ў Гродна прывёз прыватны калекцыянер з Мінска, расказала старэйшы навуковы супрацоўнік музея гісторыі рэлігіі Галіна Хамко. Выстава будзе адкрыта на працягу некалькіх месяцаў.