Пажаданні Ксёндза Біскупа Аляксандра Кашкевіча на свята Божага Нараджэння

Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры! Дарагія дыяцэзіяне! Я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан» (Лк, 2, 10–11). Гэтымі словамі анёл Пана абвясціў пастухам з Бэтлеема радасную навіну аб Нараджэнні Езуса Хрыста. Прыход Божага Сына на гэты свет абуджае ў сэрцах радасць, бо з’яўляецца выражэннем спрадвечнай, бясконцай і загадкавай любові Бога да чалавека. У свята Божага Нараджэння мы занава перажываем таямніцу гэтай Божай любові. Яна надае сэнс нашаму жыццю, напаўняе нас даверам і супакоем; дзякуючы ёй мы адчуваем сябе шчаслівымі і спакойнымі, як любімыя дзеці нашага Айца, які ёсць ў небе. Мы прагнем дзяліцца гэтай радасцю з сям’ёй і блізкімі, з братамі ў хрысціянскай веры і з усімі людзьмі добрай волі. У гэты святочны час шлю вам, дарагія браты і сёстры, свае найлепшыя пажаданні. Няхай радасць Божага Нараджэння загосціць у вашых сэрцах, сем’ях і ў цэлым грамадстве. Няхай Езус Хрыстус, Божы Сын, які прыходзіць у гэты свет з дарам збаўлення, узмацняе вас у веры, надзеі і любові. Няхай Ён шчодра адорвае вас здароўем і ўсімі патрэбнымі ласкамі. Жадаю вам радасных, спакойных, поўных надзеі і аптымізму свят Божага Нараджэння, а таксама шчаслівага, багатага на Божае бласлаўленне Новага 2015 года! З пастырскім бласлаўленнем, Аляксандр Кашкевіч, Гродзенскі Біскуп

Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры! Дарагія дыяцэзіяне!

Я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан» (Лк, 2, 10–11). Гэтымі словамі анёл Пана абвясціў пастухам з Бэтлеема радасную навіну аб Нараджэнні Езуса Хрыста. Прыход Божага Сына на гэты свет абуджае ў сэрцах радасць, бо з’яўляецца выражэннем спрадвечнай, бясконцай і загадкавай любові Бога да чалавека.

У свята Божага Нараджэння мы занава перажываем таямніцу гэтай Божай любові. Яна надае сэнс нашаму жыццю, напаўняе нас даверам і супакоем; дзякуючы ёй мы адчуваем сябе шчаслівымі і спакойнымі, як любімыя дзеці нашага Айца, які ёсць ў небе. Мы прагнем дзяліцца гэтай радасцю з сям’ёй і блізкімі, з братамі ў хрысціянскай веры і з усімі людзьмі добрай волі.

У гэты святочны час шлю вам, дарагія браты і сёстры, свае найлепшыя пажаданні. Няхай радасць Божага Нараджэння загосціць у вашых сэрцах, сем’ях і ў цэлым грамадстве. Няхай Езус Хрыстус, Божы Сын, які прыходзіць у гэты свет з дарам збаўлення, узмацняе вас у веры, надзеі і любові. Няхай Ён шчодра адорвае вас здароўем і ўсімі патрэбнымі ласкамі.

Жадаю вам радасных, спакойных, поўных надзеі і аптымізму свят Божага Нараджэння, а таксама шчаслівага, багатага на Божае бласлаўленне Новага 2015 года!

З пастырскім бласлаўленнем, Аляксандр Кашкевіч, Гродзенскі Біскуп